viasna on patreon

Беларусь не адказала на пазоў Красоўскіх

2009 2009-11-19T08:46:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

16 лістапада скончыўся тэрмін, вызначаны Рэспубліцы Беларусь для адказу на пазоў сям’і Красоўскіх, які быў накіраваны ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Як нагадвае прэсавая служба грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, год таму, 16 лістапада 2008 года пазоў ад імя Анатоля, Ірыны і Валерыі Красоўскіх быў зарэгістраваны ў Камітэце па правах чалавека ААН. Копія была накіраваная адказчыку – Рэспубліцы Беларусь. Першапачаткова дата адказу была вызначаная на 16 траўня 2009 года. Але місія Беларусі пры ААН запатрабавала прадставіць ёй копію пазову і дадатковых дакумэнтаў на расейскай мове (арыгінал напісаны па-ангельску), і тэрмін быў перанесены на 16 лістапада. На 17 лістапада, адказу ад Рэспублікі Беларусь няма.

Паводле рэглямэнту Камітэту па правах чалавека ААН, у выпадку, калі дзяржава-адказчык своечасова не рэагуе на пазоў, ёй дасылаецца напамінак. Калі і напамінак застаецца без адказу, справа разглядаецца ў Камітэце бяз ўліку меркаваньня краіны-адказчыка.

Пазоў пададзены ў адпаведнасьці з Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які быў падпісаны Рэспублікай Беларусь. У адпаведнасьці зь ім, краіна абавязаная несьці адказнасьць за злачынству супраць сваіх грамадзянаў. У пазове гаворыцца, што Рэспубліка Беларусь парушыла пункты 6, 7, 9 і 10 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Паводле прэсавай службы грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, пазоў Красоўскіх быў падрыхтаваны галяндзкай адвакацкай фірмай. Ён утрымлівае сто пунктаў і мае пакет дадаткаў з дваццаці пяці дакумэнтаў аб’ёмам больш за тысячу старонак.

Ад свайго імя і ад імя Анатоля Красоўскага, які гвалтоўна зьнік 16 верасьня 1999 г, Ірына І Валерыя Красоўскія, у прыватнасьці, патрабуюць:
неадкладна дапытаць падазраваных у гвалтоўным зьнікненьні Анатоля Красоўскага, якія былі названыя ў адмысловым Мэмарандуме дэпутата АРА Хрыстаса Пургурыдэса;
задаволіць шматлікія просьбы членаў сям’і Анатоля Красоўскага і міжнароднай супольнасьці аб скрупулёзным адкрытым расьследваньні зьнікненьня Анатоля Красоўскага;
ідэнтыфікаваць і назваць месца пахаваньня Анатоля Красоўскага; кампэнсаваць пацярпелым у выніку гвалтоўнага зьнікненьня Анатоля Красоўскага маральныя і матэрыяльныя страты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства