Навіны на тэму: зніклыя
18.12.2012 Алег Алкаеў: Я збіраю справу, якую накірую ў следчыя органы Беларусі
Былы кіраўнік СІЗА №1 Алег Алкаеў абяцае абнародаваць новыя матэрыялы і факты, звязаныя з выкраданнем і верагодным забойствам напрыканцы 90-х гадоў лідараў апазіцыі - выконваючага абавязкі старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі Віктара Ганчара, бізнесоўца Анатоля Красоўскага, былога кіраўніка МУСа Юрыя Захаранкі і журналіста Змітра Завадскага.
19.11.2012 Злачынствы без тэрміна даўніны
Словы былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Сівакова пра адказнасць за знікненне шэрага беларускіх апазіцыйных палітыкаў нельга лічыць прызнаннем віны, лічыць праваабаронца Гары Паганяйла. Нагадаем, Сівакоў у інтэрв’ю газеце "Прессбол" сказаў: "Я за гэта адказваю. Мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе".
16.09.2012 Знікненне Ганчара і Красоўскага: 13 гадоў безвыніковага «расследавання»
16 верасня спаўняецца 13 гадоў з часу знікнення апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага.
30.08.2012 Сёння адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў
На сённяшні дзень Міжнародную канвенцыю для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў падпісалі 91 краіна-ўдзельніца ААН, ратыфікавалі або далучыліся да дакумента 34 краіны. Беларусі ў спісе гэтых краінаў няма. Тым часам праблема гвалтоўных знікненняў для Беларусі застаецца актуальнай.
25.05.2012 Пайшла з жыцця маці Вольгі Захаранкі
24 траўня памёрла Тамара Канстанцінаўна Багданава, цешча экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які быў гвалтоўна выкрадзены невядомымі 13 гадоў таму і лёс якога дагэтуль невядомы.
27.04.2012 МЗС лічыць беларусаў дастаткова абароненымі ад гвалтоўных знікненняў
МЗС лічыць, што Беларусі няма неабходнасці далучацца да Міжнароднай канвенцыі па абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, паколькі яе палажэнні рэалізаваны ў заканадаўстве РБ. МЗС адзначае таксама, што крымінальнае заканадаўства РБ і практыка яго прымянення базуецца на строгім захоўванні гарантыі абароны ад крадзяжу людзей, за якім наступае іх знікненне.
28.03.2012 Унесена прапанова аб падпісанні Міжнароднай канвенцыіі па абароне ад гвалтоўных знікненняў
Святлана Завадская, Сяргей Бахун і Раман Кісляк унеслі прапанову Савету міністраў РБ падпісаць і ратыфікаваць Міжнародную канвенцыю па абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў. Яны просяць даць даручэнне міністру замежных спраў неадкладна падпісаць Міжнародную канвенцыю і ўнесці ў парламент законапраект аб яе ратыфікацыі.
15.03.2012 Вольга Завадская: Я дачакаюся праўды аб сыне
Споўнілася 10 год, як вынесены прысуд па справе аб знікненні тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага. Але за 10 хутка праляцеўшых гадоў праўда пра лёс журналіста так і не стала вядомай - распавяла маці зніклага аператара Вольга Завадская ў гутарцы з карэспандэнтам "Радыё Рацыя" Генадзем Барбарычам.
19.01.2012 Перформанс з партрэтамі зніклых у Палацы мастацтваў
У мінскім Палацы мастацтваў 18 студзеня распачаўся Другі фестываль беларускага духоўнага мастацтва. Падчас яго мастак Алесь Пушкін прэзентаваў інсталяцыю, прысвечаную зніклым людзям.
22.12.2011 Прывід Тантон-Макута
"Калісьці даўно, у 1986 годзе, калі я вучыўся ў школе, на ўроках палітінфармацыі нам распавядалі страшныя гісторыі аб звергнутым рэжыме гаіцянскага дыктатара Дзювалье. Асабліва мяне ўразілі аповяды пра спецыяльную службу дыктара – тантон-макутаў..." - піша Валянцін Стэфановіч.
15.12.2011 МУС адказала на зварот БАЖ аб беспакаранасці злачынстваў супраць журналістаў
Паводле ліста, міліцыя праводзіць «аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы», каб высветліць абставіны знікнення Дзмітрыя Завадскага і забойства Веранікі Чаркасавай.
22.09.2011 Зьнік Зьміцер Дашкевіч
Маладафронтаўцы падаюць заяву ў Генэральную пракуратуру з нагоды невядомага месцазнаходжаньня й стану здароўя Зьмітра Дашкевіча.
16.09.2011 Дванаццаць гадоў без Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага
Сёння спаўняецца дванаццаць гадоў з дня гвалтоўнага знікнення палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.
30.08.2011 30 жніўня – Міжнародны дзень зьніклых
Адзначаецца гэты дзень з ініцыятывы Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа, які зьвярнуўся да ўсясьветнай супольнасьці з заклікам даць больш сур’ёзную ўвагу адной з найбольш складаных гуманітарных праблем, якія ўзьнікаюць падчас узброеных канфліктаў.
28.07.2011 Камітэт па правах парламентарыяў атрымлівае фармальныя адказы па знікненнях Ганчара і Красоўскага
На сваёй 134-й сесіі, якая адбылася ў Жэневе 4-7 ліпеня, Камітэт па правах парламентарыяў Міжпарламенцкага саюза прыняў рашэнне па справе зьнікнення Віктара Ганчара, паўтараючы сваё жаданне высветліць меркаванне і рэакцыю ўладаў адсносна шэрагу пытанняў.