viasna on patreon

Алег Алкаеў: Я збіраю справу, якую накірую ў следчыя органы Беларусі

2012 2012-12-18T11:41:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alkajeu-2.jpg
Алег Алкаеў

Алег Алкаеў

Былы кіраўнік СІЗА №1 Алег Алкаеў абяцае абнародаваць новыя матэрыялы і факты, звязаныя з выкраданнем і верагодным забойствам напрыканцы 90-х гадоў лідараў апазіцыі - выконваючага абавязкі старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі Віктара Ганчара, бізнесоўца Анатоля Красоўскага, былога кіраўніка МУСа Юрыя Захаранкі і журналіста Змітра Завадскага.

Дзеля гэтага палкоўнік наведаў у сярэдзіне лістапада Мінск, дзе па ягоных словаў, здабыў некаторыя важныя архівы і матэрыялы для расследавання. Апроч таго Алкаеў абяцае перадаць матэрыялы кампітэнтным беларускім органам – КДБ, Следчаму камітэту і Пракуратуры.

Алег Алкаеў:

- Я не хачу апярэджваць падзеі. Я ўжо рабіў такія памылкі, калі раней часу гаварыў пра нейкія рэчы, а затым прымаліся меры да ліквідацыі гэтых наступстваў. Прыйдзе час і ўсё будзе напісана і расказана. Акрамя таго я пішу раман. Частка гэтых матэрыялаў пойдзе ў працяг гэтай кнігі. А з іншай часткі матэрыялаў я ўкладаю невялікую справу, якую затым хачу накіраваць у Пракуратуру Рэспублікі Беларусь, у КДБ і ў Следчы камітэт. І няхай яны ламаюць галаву, што рабіць з гэтымі матэрыяламі.

Былы кіраўнік СІЗА №1 у Мінску Алег Алкаеў атрымаў палітычны прытулак у Германіі у 2002 годзе пасля таго, як выявіў факты, звязаныя з выкраданнем і верагодным забойствам напрыканцы 90-х гадоў лідараў апазіцыі. Аб усіх фактах злачынстваў Алкаеў напісаў у сваёй кнізе “Растрэльная каманда”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства