viasna on patreon

Зьнік Зьміцер Дашкевіч

2011 2011-09-22T16:09:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Маладафронтаўцы падаюць заяву ў Генэральную пракуратуру з нагоды невядомага месцазнаходжаньня й стану здароўя Зьмітра Дашкевіча.

Цяперашняе месцазнаходжаньне старшыні МФ Зьмітра Дашкевіча невядомае. Па апошняй інфармацыі, у панядзелак Дашкевіча вывезьлі з Горацкай калёніі.

“Мы заклапочаны станам здароўя Зьмітра Дашкевіча, бо ведаем, што ён ужо 10 дзён трымае галадоўку,” — паведамляецца ў звароце.

“Ніякай афіцыйнай інфармацыі пакуль ня маем, таму вымушаны зьвяртацца да вас. Дагэтуль зьвярталіся ў Магілёўскае СІЗА й Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.”

Заяву на імя генэральнага пракурора РБ Аляксандра Конюка падпісаў намесьнік старшыні МФ Мікалай Дземідзенка.

У аўторак зьявілася інфармацыя, што цяпер Дашкевіч знаходзіўся ў магілёўскім СІЗА — палітвязьня меліся перавесьці ў іншую калёнію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства