viasna on patreon

Сваякі зьніклых палітыкаў зьвярнуліся да Прэзідэнта Літвы

2009 2009-09-04T08:52:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ganchar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад часпрэс-канфер

Пад часпрэс-канфер

Сваякі зьніклых беларускіх палітыкаў і журналіста Зінаіда Ганчар, Вольга Завадская і Ульяна Захаранка звярнуліся да Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайце з лістом, у якім выказваюць занепакоенасьць магчымым візітам у Літоўскую Рэспубліку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі,  у той час, калі маюцца доказы, якія сьведчаць аб дачыненьні вышэйшых асобаў дзяржавы да злачынных дзеяньняў. 3 верасня ліст быў перададзены амбасадару гэтай краіны.

“Як нам стала вядома,  16 верасня 2009 года ў літоўскай сталіцы будзе праходзіць літоўска-беларускі бізнес-форум, на які павінен прыехаць і А. Лукашэнка. Аднак менавіта ў гэты дзень, 10 гадоў назад, 16 верасня 1999 года быў выкрадзены мой муж Віктар Ганчар і бізнесовец Анатоль Красоўскі. Візіт Лукашэнкі, з нашага пункту гледжаньня, будзе азначаць адно – прызнаньне Літоўскай Рэспублікай легітымнасьці цяперашняга правячага рэжыму, які дагэтуль падазраецца у страшных злачынствах,” – нагадваюць сваякі зьніклых.


Поўны тэкст ліста на мове арыгінала:

Нагадаем, 16 верасня 1999 года былога віцэ-прэм’ера Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага выкралі невядомыя асобы. На месцы здарэння следчыя пракуратуры знайшлі плямы крыві. Судмедэксперты далі заключэнне, што гэта кроў Віктара Ганчара. Расследаванне дадзенай крымінальнай справы неаднаразова прыпынялася, нягледзячы на заявы былых службовых асобаў аб датычнасці да справы выкрадання апазыцыйных палітыкаў некаторых асобаў з атачэння Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства