viasna on patreon

Прэс-канферэнцыя: «10 гадоў палітычным выкраданням»

2009 2009-08-14T19:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikrafony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 17 жніўня ў 11.00 у офісе Партыі БНФ у Менску.

 

Удзельнікі мерапрыемства – маці выкрадзенага ў Беларусі журналіста Вольга Завадская, жонка зніклага віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Зінаіда Ганчар, праваабаронца, юрыст Гары Паганяйла.

 

Тэма прэс-канферэнцыі – «10 гадоў палітычным выкраданням».

 

У 2009 годзе спаўняецца 10 гадоў, як былі выкрадзеныя экс-міністр унутраных справаў Юры Захаранка, віцэ-спікер Вярхоўнага Савета 13-га склікання, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, і 9 гадоў са дня выкрадання тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага.

 

Офіс Партыі БНФ, дзе адбудзецца прэс-канферэнцыя, знаходзіцца па адрасе: г. Менск, вул. Машэрава, 8.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства