Навіны на тэму: войска
25.05.2010 Ці будзе прыняты ў Беларусі закон аб альтэрнатыўнай службе?
Ці будзе прыняты ў Беларусі закон аб альтэрнатыўнай службе? Каб падштурхнуць парламентароў да такога рашэння ў Мінску праходзіць міжнародны форум, удзел у якім бяруць прадстаўнікі з амаль усіх краін СНД.
13.05.2010 У Гомелі праходзяць суды над прызыўнікамі
12 траўня ў Цэнтральным судзе Гомелю адноўлены разгляд дзьвюх крымінальных спраў супраць верніка грамады «Сьведкі Еговы» Дзьмітрыя Смыка й актывіста стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Яўгена Якавенкі. Абодва яны абвінавачваюцца ва ўхіленьні ад вайсковай службы.
28.04.2010 Судзяць Яна Міхайлава
28 красавіка ў судзе Мінскага раёна адбудзецца чарговае пасяджэнне па паўторным слуханні справы Івана Міхайлава. Першае пасяджэнне адбылося 26 сакавіка, аднак у далейшым па розных прычынах разгляд неаднаразова перарываўся і пераносіўся.
28.04.2010 Прызыўніка Якавенку спрабуюць асудзіць за ўхіленьне ад войска
У судзе Цэнтральнага раёну г. Гомеля 26 красавіка распачаўся крымінальны працэс па абвінавачваньні актывіста ствараемай партыі БХД Яўгена Якавенкі ва ўхіленні ад службы ў войску па частцы 1 артыкула 435 Крымінальнага Кодэксу.
27.04.2010 Падчас бегу на 100 метраў памёр салдат тэрміновай службы
Радавы Н., прызваны ў студзені 2010 года на службу ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, падчас спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў вайсковай частцы 25 красавіка, раптоўна памёр.
16.04.2010 Прызначаная дата суду над Яўгенам Якавенкам
Разгляд крымінальнай справы каардынатара ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Яўгена Якавенкі прызначаны на 14-30 26 красавіка. Яе будзе разглядаць суд Цэнтральнага раёна Гомеля.
16.04.2010 Франка Вячорку звольнілі з войска
14 красавіка а 18:25 з вайсковай часткі ў Мазыры звольнены палітпрызыўнік, кандыдат у дэпутаты мясцовага райсавету Франак Вячорка. Праз 15 месяцаў службы, па сутнасці, пацверджаны неабгрунтаваны, гвалтоўны прызыў актывіста БНФ у войска.
15.04.2010 Франак Вячорка хоча адсудзіць у войска, медыкаў і СМІ 100 мільёнаў рублёў
Франак Вячорка збіраецца судзіцца з лекарамі, вайскоўцамі ды дзяржаўнымі журналістамі і патрабаваць ад іх прабачэнняў ды кампенсацыі.
09.04.2010 Суд у Гомелі апраўдаў Яўгена Якавенку
8 кастрычніка 2010 г. суд Савецкага раёна г. Гомеля апраўдаў 25-гадовага Яўгена Якавенку, абвінавачанага ў няяўцы на мерапрыемствы прызыву на вайсковую службу.
08.04.2010 Суд Савецкага раёну Гомеля апраўдаў Яўгена Якавенку
8 красавіка суд Савецкага раёну Гомеля апраўдаў 25-гадовага Яўгена Якавенку, абвінавачанага ў няяўцы на мерапрыемствы вайсковага прызыву.
06.04.2010 Актывіста Яўгена Якавенку зрабілі “ўхілістам” і будуць судзіць
Справу па ўхіленьні ад вайсковага прызыву актывіста “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Яўгена Якавенкі перадалі ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля. Аб гэтым ён даведаўся сёньня, калі атрымаў ліст з мясцовай пракуратуры.
24.03.2010 Суд над Янам Міхайлавым адбудзецца 26 сакавіка
Перагляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Яна Міхайлава за ўхіленьне ад службы ў войску прызначаны на пятніцу, 26 сакавіка, а 16 гадзіне ў судзе Менскага раёну.
23.03.2010 "Усю адказнасьць зноў перакладуць на Яна і Біблію».
У судзе Менскага раёну пачаўся перагляд крымінальнай справы супраць Яна Міхайлава.
19.03.2010 Супраць Яўгена Якавенкі завялі крымінальную справу
Каардынатара ў справе стварэньня партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Яўгена Якавенку вінавацяць у тым, што ён ухіліўся ад вайсковага прызыву.
12.03.2010 Адменены прысуд у справе яшчэ аднаго “ўхіліста”
Гомельскі абласны суд адмяніў рашэньне гарадзкога суду ў справе Яўгена Якавенкі. Хлопца пакаралі арыштам, абвінаваціўшы ва ўхіленьні ад службы ў войску. Ваенкамат спаслаўся на тое, што хлопец праігнараваў яго распараджэньне.