viasna on patreon

Суд над Янам Міхайлавым адбудзецца 26 сакавіка

2010 2010-03-24T12:15:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihailau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перагляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Яна Міхайлава за ўхіленьне ад службы ў войску па арт. 435 КК прызначаны на пятніцу, 26 сакавіка, а 16 гадзіне ў судзе Менскага раёну.

 

Нагадаем, вернік царквы месіянскіх габрэяў Ян Міхайлаў быў датэрмінова вызвалены 10 сакавіка з жодзінскай турмы ў выніку разгляду касацыйнай скаргі асуджанага. Напярэдадні, 9 сакавіка, калегія Менскага абласнога суду прызнала незаконным рашэньне суду першай інстанцыі, згодна з якім вернік быў пакараны на 3 месяцы арышту за ўхіленьне ад вайсковай службы. Справа была накіраваная на перагляд. Між тым, тэрмін зьняволеньня Яна Міхайлава мусіў скончыцца 15 сакавіка, такім чынам ён адзеў амаль увесь вызначаны судом тэрмін пакараньня.

Ян Міхайлаў дамагаецца канстытуцыйнага права на праходжаньне альтэрнатыўнай службы ў войску. Ён кажа, што войску павінна быць у краіне, але лічыць, што яно мусіць быць прафэсійным, на кантрактнай аснове. Аднак, калі ўжо маем у нашай дзяржаве абавязковую службу, дык мусіць быць і альтэрнатыўная, служба ў рэзерве, што прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Гэта служба для тых, хто з ўласных меркаваньняў альбо рэлігійных перакананьняў лічыць звычайнае войска для сябе непрымальным.
 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства