viasna on patreon

Судзяць Яна Міхайлава

2010 2010-04-28T15:22:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihailau.jpg

28 красавіка ў судзе Мінскага раёна адбудзецца чарговае пасяджэнне па паўторным слуханні справы Івана Міхайлава. Першае пасяджэнне адбылося 26 сакавіка, аднак у далейшым па розных прычынах разгляд неаднаразова перарываўся і пераносіўся.

Новы вердыкт па гэтай справе можа быць абвешчаны ўжо сёння, паведамляе маніторынгавая група Грамадзянскай кампаніі „За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі”.

Раней калегія Мінскага абласнога суда разгледзела касацыйную скаргу Івана Міхайлава на прысуд, вынесены яму Мінскім раённым судом. Было вырашына накіраваць справу на паўторны разгляд. 10 сакавіка Іван Міхайлаў быў асуджаны за адмову служыць у войску з-за рэлігійных перакананняў.

Міхайлаў – прыхаджанін габрэйска-месіанской суполкі „Новы Запавет”, з'яўляецца старэйшым у шматдзетнай сям'і. Па рэлігійных перакананнях ён адмовіўся ад праходжання тэрміновай вайсковай службы і настойваў на прызначэнні грамадзянскай альтэрнатыўнай службы, што адпавядае 57 артыкулу Канстытуцыі Беларусі.

Аднак, нягледзячы на патрабаванні аб захаванні свайго канстытуцыйнага права, 15 снежня 2009 года Міхайлаў быў арыштаваны і з тых часоў знаходзіўся ў СІЗА горада Жодзіна.

Іван Міхайлаў быў прызнаны „Міжнароднай Амністыяй” вязнем сумлення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства