viasna on patreon

Суд у Гомелі апраўдаў Яўгена Якавенку

2010 2010-04-09T09:31:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

8 кастрычніка 2010 г. суд Савецкага раёна г. Гомеля апраўдаў 25-гадовага Яўгена Якавенку, абвінавачанага ў няяўцы на мерапрыемствы прызыву на вайсковую службу.

Нагадаем, 11 лютага 2010 г. Яўген Якавенка быў прызнаны вінаватым паводле арт. 25.1.3 КаАП РБ і быў пакараны штрафам у памеры 5 б.в.

12 сакавіка Гомельскі абласны суд адмяніў папярэдняе рашэнне суда Савецкага раёна і накіраваў справу на новы разгляд.

Тым не менш, на маладога чалавека завялі крымінальную справу паводле арт.435.1 («ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу»), яна ўжо перададзеная ў суд.

«Безумоўна, тое, што мяне апраўдалі па адміністрацыйнай справе — гэта плюс. Але ці паўплывае гэта на разгляд ужо крымінальнай справы ў судзе — пакуль казаць рана. Хоць, вядома ж, спадзяюся на апраўданне і ў гэтым выпадку. Але як павядзе сябе суд — невядома», — пракаментаваў рашэнне суда сам прызыўнік.

Сённяшняе рашэнне суда Савецкага раёна Гомеля — першае апраўдальнае ў чарадзе спраў супраць маладых людзей, якія патрабавалі альтэрнатыўную службу. Заўтра, 9 красавіка ў судзе Мінскага раёна працягнецца паўторны разгляд справы Івана Міхайлава. Яшчэ адзін гамяльчанін, Дзмітрый Смык, таксама чакае новага разгляду сваёй справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства