Ці будзе прыняты ў Беларусі закон аб альтэрнатыўнай службе?
Ці будзе прыняты ў Беларусі закон аб альтэрнатыўнай службе? Каб падштурхнуць парламентароў да такога рашэння ў Мінску праходзіць міжнародны форум, удзел у якім бяруць прадстаўнікі з амаль усіх краін СНД. Адным з арганізатараў форуму выступае лідэр кампаніі “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу” Міхась Пашкевіч.
Тут з’ехалася насамрэч цэлы шэраг нашых партнэраў з усёй Садружнасці Незалежных Дзяржаў: Арменіі, Расіі, Азербайджана, Таджыкістана. Гэта форма - яна падвойная: гэта - арганізаванне ўсіх высілкаў недзяржаўных арганізацый на гэтых прасторах у рамках праграмы па развіццю АГС, а другое - праца з грамадскім мяркаваннем Беларусі. Праца з тымі людзьмі, якія адказваюць за распрацоўку гэтага закону, за яго рэалізацыю. Я вельмі спадзяюся, што гэта прынясе карысць на распрацоўку новага закону аб АГС, бо ў нас усё толькі пачынаецца, а у некаторых - усё даўно развілася.
Паводле Міхася Пашкевіча, шлях на паскарэнне вырашэння пытання адсутнасці ў Беларусі закону аб альтэрнатыўнай службе ляжыць менавіта праз акцэнтаванне існавання гэтай праблемы, у тым ліку на міжнародным узроўні.