viasna on patreon

Суд Савецкага раёну Гомеля апраўдаў Яўгена Якавенку

2010 2010-04-08T14:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jakavienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Гомеля Яўген Якавенка

Грамадскі актывіст з Гомеля Яўген Якавенка

8 красавіка 2010 Суд Савецкага раёна г. Гомеля апраўдаў 25-гадовага Яўгена Якавенку, абвінавачанага ў няяўцы на мерапрыемствы вайсковага прызыву. Пра гэта паведаміла Кампанія за альтэрнатыўную службу ў Беларусі.

Нагадаем, 11 лютага 2010 г. Яўген Якавенка быў прызнаны вінаватым па арт. 25.1.3 КаАП РБ у няяўцы на мерапрыемствы прызыву на вайсковую службу і прысуджаны да выплаты штрафу ў памеры пяці базавых велічынь. Яўген Якавенка вінаватым сябе не прызнаў, запатрабаваў зьняць з яго абвінавачваньні ў няяўцы на мерапрыемствы прызыву і забясьпечыць права на альтэрнатыўную службу.

12 сакавіка Гомельскі абласны суд адмяніў папярэдняе рашэньне і накіраваў справу на новы разгляд.

Тым ня менш, крымінальная справа па арт. 435.1 («ўхіленьне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу»), узбуджаная супраць Якавенкі, ужо перададзеная ў суд.

«Безумоўна, тое, што мяне апраўдалі па адміністратцыйнай справе - гэта плюс. Але ці паўплывае гэта на разгляд ужо крымінальнай справы ў судзе - пакуль казаць рана. Хоць, вядома ж, спадзяюся на апраўданьне і ў гэтым выпадку. Але як павядзе сябе суд - невядома », - пракаментаваў рашэньне суду сам прызыўнік.

Сёньняшняе рашэньне суду Савецкага раёну Гомеля - першае апраўдальнае ў чарадзе справаў супраць маладых людзей, якія патрабавалі альтэрнатыўную службу. Заўтра ў Судзе Менскага раёну працягнецца паўторны разгляд справы Івана Міхайлава. Яшчэ адзін гамяльчанін, Дзьмітрый Смык, таксама чакае новага разгляду сваёй справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства