Прызначаная дата суду над Яўгенам Якавенкам
https://spring96.org/be/news/33246
2010
2010-04-16T12:59:16+0300
2010-04-16T12:59:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/jakavienka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Разгляд крымінальнай справы каардынатара ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Яўгена Якавенкі прызначаны на 14-30 26 красавіка. Яе будзе разглядаць суд Цэнтральнага раёна Гомеля.
Яўгена Якавенку вінавацяць па ч.1 артыкула 435 Крымінальнага кодэксу у тым, што ён ухіліўся ад вайсковага прызыву.
Нагадаем, што 19 сакавіка яго выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Гомеля. Там яму паведамілі пра тое, што на яго завялі крымінальную справу. Раней актывіст прыцягваўся судом Савецкага раёну Гомеля да адміністрацыйнай адказнасьці за тое, што не зьявіўся ў ваенкамат. Яго аштрафавалі на 5 базавых велічыняў. Аднак 13 сакавіка Гомельскі абласны суд скасаваў гэтае судовае рашэньне.