Навіны на тэму: сілавыя структуры
22.03.2021 Па два з паловай гады гады калоніі прысудзіў суд актыўным удзельнікам акцыі пратэсту ў Жлобіне
Суд Жлобінскага раёна 22 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.
20.03.2021 Па тры гады калоніі запрасіў пракурор для ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Жлобіне
У судзе Жлобінскага раёна 19 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.
19.03.2021 Справа чатырох мінчукоў: пракурор запрасіў вялікія тэрміны зняволення і гіганцкія кампенсацыі пацярпелым амапаўцам
Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае 19 сакавіка разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля
18.03.2021 "Казалі - яшчэ раз зманіш, з буса жывым не выйдзеш". Працягваецца суд над чатырма мінчукамі за гвалт над амапаўцамі
Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля працягваецца сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.
17.03.2021 Працягваецца суд над чатырма мінчукамі, якія далі адпор амапаўцам пры разгоне мітынгу
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 17 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля.
16.03.2021 Па трох артыкулах судзяць чатырох мінчукоў. У справе — сем пацярпелых амапаўцаў
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 16 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы — Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драба і Уладзіміра Кацкеля.
15.03.2021 "Білі нагамі ў міліцэйскія шчыты". У Жлобіне судзяць яшчэ траіх удзельнікаў акцый пратэсту
Ім прад’яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і па артыкуле 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
11.03.2021 У Берасці вынесены прысуд за абразу супрацоўнікаў міліцыі
10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Берасця абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Уладзіслава Яршова. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады) і прызначылі пакаранне ў выглядзе 2 гадоў "хатняй хіміі".
03.03.2021 Збіты амапаўцамі таксіст Аляксей Лапа не з'явіўся на свой прысуд. Яго абвясцілі ў вышук
Суд Кастрычніцкага раёна Гародні 3 сакавіка павінен быў вынесці прысуд па крымінальнай справе мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Але ўсё пайшло не так.
02.03.2021 Судзяць магілёўца, абвінавачанага ў абразе адразу трох міліцыянтаў
Трое супрацоўнікаў міліцыі прад'явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тыс. рублёў да магілёўца Івана Ківы, абвінавачанага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).
27.02.2021 "Назвала супрацоўніка міліцыі склізкім тыпам". Жыхарцы Бярозы далі два гады "хатняй хіміі" за абразу
Абвінавачваемая - 45-гадовая жыхарка Бярозы, якая ноччу 17 лістапада 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона размясціла ў Telegram-канале паведамленне, якое змяшчала абразу ў адрас супрацоўніка міліцыі з райцэнтра.
26.02.2021 Прысуд па справе мінскіх байкераў: усіх траіх - у калонію агульнага рэжыму
У судзе Савецкага раёна Мінска 26 лютага вынесены прысуд па справе сталічных байкераў, якія вызвалілі свайго знаёмага з міліцэйскага аўтамабіля.
25.02.2021 Справа байкераў: Пракурор для ўсіх траіх запрасіў пазбаўленне волі
У судзе Савецкага раёна Мінска 25 лютага працягваецца судовы працэс па крымінальнай справе сталічных байкераў.
25.02.2021 ААН: Органы папярэдняга расследавання Беларусі атрымалі 4644 скаргі аб прымяненні сілы і спецсродкаў сілавікамі
Органы папярэдняга расследавання Беларусі атрымалі 4644 скаргі аб прымяненні фізічнай сілы і спецсродкаў прадстаўнікамі МУС, якія разганялі несанкцыянаваныя пратэсты.
25.02.2021 Жлобін: Тры гады калоніі за камень у бок міліцэйскага аўто
У Жлобіне вынесены яшчэ адзін прысуд па падзеях 9-10 жніўня. Усяго па справе групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ужо асуджаны 6 чалавек, зараз ідзе судовае разбіральніцтва яшчэ над двума жлобінцамі.