viasna on patreon

Па тры гады калоніі запрасіў пракурор для ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Жлобіне

2021 2021-03-20T16:50:22+0300 2021-03-20T16:50:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-2021-03-15-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе над Шмігельскім, Патрушавым і Шаўчуком.

У судзе над Шмігельскім, Патрушавым і Шаўчуком.

У судзе Жлобінскага раёна 19 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.

Ім прад’яўленыя абвінавачванні па артыкуле 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і артыкуле 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Мікалай Сяргеевіч, пракурор - Аношка

10 жніўня вечарам ў Жлобіне маладыя людзі сталі ў счэпку і разам з іншымі нанеслі удары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі, а таксама кінулі камяні ў іх бок.

На судзе высветлілася, што прызнальныя паказанні яны давалі пад ціскам і запалохваннем. Андрэя ШаўчукаЮ напрыклад, збівалі, прымушаючы даць на відэа неабходныя паказанні.

"Білі нагамі ў міліцэйскія шчыты". У Жлобіне судзяць яшчэ траіх удзельнікаў акцый пратэсту

Шмігельскі і Патрушаў днём 17 лістапада былі затрыманыя на прахадной БМЗ. Рабочых выклікалі на гутарку да следчага. Перад уваходам іх затрымалі. Аднаго пры затрыманні паклалі тварам у асфальт.

19 сакавіка пракурор Аношка заявіў, што віна ўсіх трох цалкам даказаная ў судзе і падцверджаная паказаннямі сведкаў і іншымі доказамі.

Таму прапанаваў кожнаму з трох наступнае пакаранне:

па частцы 1 арт. 342 - адзін год пазбаўлення волі і па артыкуле 364 – тры гады пазбаўлення волі. Шляхам частковага накладання пакаранняў  кожнаму па 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд будзе абвешчаны ў панядзелак, 22 сакавіка. Пачатак пасяджэння ў 14-30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства