viasna on patreon

Судзяць магілёўца, абвінавачанага ў абразе адразу трох міліцыянтаў Дапоўнена

2021 2021-03-02T12:10:52+0300 2021-03-02T14:37:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kiva-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Ківа. Скрыншот з відэа

Іван Ківа. Скрыншот з відэа

Трое супрацоўнікаў міліцыі прад'явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тыс. рублёў да магілёўца Івана Ківы, абвінавачанага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Справа разглядаецца ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Суддзя – Таццяна Рахманенка.

Згодна з матэрыяламі справы, у верасні 2020 года Іван Ківа размясціў пад адным з тэкстаў у групе групе "Народны патруль", якая раней існавала ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте", абразлівы каментар, які утрымліваў ненарматыўную лексіку, паведамляе mogilev.online.

Як мяркуе абвінавачванне, яны тычыліся трох супрацоўнікаў міліцыі, аб якіх нібыта ішла гаворка ў пасце.

Іван Ківа не адмаўляе, што размясціў каментар, аднак не згодны з абвінавачваннем у частцы таго, што словы былі накіраваныя ў адрас супрацоўнікаў міліцыі, якія на фота былі ў цывільным адзенні. Ён таксама сцвярджае, што толькі выказаў сваё меркаванне.

Аднак міліцыянты, якія абразіліся, лічаць, што ягоныя словы былі выказаныя менавіта ў іх адрас, якія як і заклікі да непрыстойных дзеянняў, нанеслі ім вялікую маральную шкоду. Двое з іх патрабуюць па пяць тысяч рублёў кампенсацыі ад ківы, а адзін - тры тысячы.

Наступнае пасяджэнне суду запланаванана на 17 сакавіка.

Будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства