"Назвала супрацоўніка міліцыі склізкім тыпам". Жыхарцы Бярозы далі два гады "хатняй хіміі" за абразу Дапоўнена

2021 2021-02-27T08:59:28+0300 2021-02-27T13:30:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miadzvedz-01jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянціна Мядзведзь перад пачатакам судовага пасяджэння. Фота spring96.org

Валянціна Мядзведзь перад пачатакам судовага пасяджэння. Фота spring96.org

Суд Бярозаўскага раёна 26 лютага разглядаў крымінальную справу ў дачынені да мясцовай жыхаркі Валянціны Мядзведзь, якую абвінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса РБ.

Абвінавачваемая - 45-гадовая жыхарка Бярозы, якая ноччу 17 лістапада 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона размясціла ў Telegram-канале паведамленне, якое змяшчала абразу ў адрас супрацоўніка міліцыі з райцэнтра.

Справу разглядала суддзя Алена Нямкова, пракурор – Ефімаў.

Пацярпелы – начальнік Інспекцыі па справах непаўнагадовых Дзмітрый Лішко.

lishko-01.jpg
Дзмітрый Лішко. Скрыншот з відэа

З матэрыялаў следства вядома, што 17 лістапада 2020 года Валянціна Мядзведзь размясціла з дапамогай мабільнага тэлефона у тэлеграм-канале “Бяроза-97” паведамленне, у якім указала, што “Лішко сапраўды гнілы і склізкі тып…”, параўнала яго з паліцаем і дадала яшчэ некалькі абразлівых слоў.

Лінгвістычная экспертыза ад 7 снежня выявіла ненарматыўную форму выказвання, якая мае на мэце абразіць супрацоўніка міліцыі і з’яўляецца публічнай знявагай прадстаўніка ўлады пры выкананні ім службовых абавязкаў.

На допыце ў судзе Валянціна Мядзведзь патлумачыла, што да жніўня 2020 года не ведала Лішко.

“У жніўні ён патэлефанаваў мне ў дзверы і вынес папярэджанне аб недапушчэнні супрацьпраўных дзеянняў, якое я падпісала. Перад гэтым я ў мэсэнджары напісала паведамленне з запрашэннем,  каб жадаючыя сустрэліся ў гарадскім парку паразмаўляць па інтарэсах. Я ж 8 год разведзеная, думала можа з кім пазнаёміцца.

Затым 6 верасня я пайшла ў “Еўраопт” за пакупкамі, спынілася каля крамы паразмаўляць з знаёмай. Лішко і яшчэ адзін супрацоўнік падыйшлі і тады Лішко сказаў: “О, і Мядзведзь тут!”. Яны здымалі на відэа падзеі.

Літаральна на заўтра на мяне склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, хаця я ў той час была ў краме і суду прад’яўляла чэк пакупкі, прасіла праглядзець відэа, каб пераканацца што ў масавым мерапрыемстве я не ўдзельнічала.

Затым мяне аштрафавалі… Я абурылася – за што?”

Пацярпелы Лішко пад час допыту  распавёў, як убачыў абразлівае паведамленне, распавёў пра прадзеі 17 лістапада каля “Еўраопта”, што бачыў там Валянціну на прыпынку каля крамы, папярэджваў яе, каб сыходзіла, але яна не паслухалася.

“Магчыма, пры напісанні абразы ёй кіравалі эмоцыі, аднак нават калі была ўзбуджаная крымінальная справа, Мядзведь не знайшла магчымасці прынесці мне прабачэнні.

Таму я заявіў пазоў аб спагнанні з яе маральнай кампенсацыі ў памеры 2 000 рублёў. Бо яе дзеяніі - гэта падрыў майго аўтарытэта, шмат людзей прачыталі  абразлівыя словы ў мэсанджары.”

У судзе былі дапытаныя сведкі - супрацоўнік міліцыі Грыцэня, які складаў пратакол на Мядзведзь па арт 23.34 КаАП, суседкі Валянціны Марыя Сушко і Будрыевіч, якія характарызавалі яе толькі станоўча, казалі, што розных кампаній дамо не вадзіла, заўсёды была ветлівая і добразычлівая.

У ходзе судовых спрэчак пракурор запрасіў для Мядзведзь два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Змякчальныя абставіны – наяўнасць непаўнагадовага дзіця. А таксама прасіў суд задаволіць матэрыяльныя прэтэнзіі пацярпелага.

Валянціна Мядзведзь прасіла суд ўлічыць яе няпростае матэрыяльнае становішча:

“Я не магу ўявіць як Дзмітрый маральна пакутваў менавіта на 2 00 рублёў, хіба можа на 100?”

Ад апошняга слова Мядзведзь адмовілася.

Прысуд: два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, выплаціць пацярпеламу 1 500 рублёў кампенсацыі за маральныя пакуты.

За абразу і паклёп на ўчастковага ў Інтэрнэце пенсіянерку з Баранавічаў пасадзілі на "хатнюю хімію"

У Баранавічах абвясцілі прысуд 61-гадовай жыхарцы горада, якая абвінавачвалася ў абразе і паклёпе на адрас супрацоўніка міліцыі, паведамляе партал «Першы Рэгіён».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства