Навіны на тэму: экалагічныя правы
10.07.2019 Кацёл для спальвання нафтавага коксу ў Наваполацку будаваць не будуць
Мінэнерга адказала на пэтыцыю навапалачан, якія заклікалі спыніць пабудову катла па спальванні нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ. Яно праінфармавала Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь “аб немэтазгоднасці ў існых умовах далейшых работ па рэалізацыі праекту”.
27.06.2019 «ЭкаБрэст» падаў дакументы на рэгістрацыю
26 чэрвеня актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму.
27.06.2019 Барацьба за экалагічны Наваполацк працягваецца
Петыцыя за спыненне будаўніцтва катла для спальвання нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ перададзеная ў Міністэрства энэргетыкі і ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.
24.06.2019 Брэсцкая міліцыя праводзіць праверку некаторых аспектаў працы акумулятарнага завода
Чарговы нядзельны марш праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці сабраў каля 300 удзельнікаў.
20.06.2019 За пікет супраць забруджвання Дзітвы — па 10 базавых
Лідскі суд аштрафаваў 20 чэрвеня сябраў Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка і Сяргея Пантуса на 255 рублёў кожнага, паведамляе pyx.by. Яны выйшлі да райвыканкама з плакатам «Мёртвая Дзітва», каб прыцягнуць увагу да праблему забруджвання ракі.
17.06.2019 Брэст і Светлагорск: экалагічны супраціў не спыняецца
Нягледзячы на тое, што губернатар Берасцейшчыны Анатоль Ліс на мінулым тыдні прыпыніў будаўніцтва акумулятарнага завода, у нядзелю 16 чэрвеня неабыякавыя грамадзяне зноў сабраліся на цэнтральнай плошчы Брэста. Пратэстоўцы кажуць, што будуць выходзіць “карміць галубоў”, пакуль завод не закрыюць канчаткова.
14.06.2019 Будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце прыпынена
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс 14 чэрвеня падпісаў распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведамляецца на сайце аблвыканкама.
14.06.2019 Экаактывісты праз суд дамагаюцца атрымаць інфармацыю пра працу завода беленай цэлюлозы
Шэсць месяцаў актывісты са Светлагорску дамагаюцца праз суд атрымаць экалагічную інфармацыю пра працу завода беленай цэлюлозы.
12.06.2019 Праціўнікі акумулятарнага завода сустрэліся з губернатарам Брэстчыны
Размова праціўнікаў завода з кіраўніцтвам вобласці працягвалася тры гадзіны. Па словах удзельнікаў сустрэчы, за паўтары гады барацьбы гэта быў самы канструктыўны дыялог з мясцовымі ўладамі.
10.06.2019 "Да серады зачыніце гэты завод". Пратэстоўцы ў Брэсце сустрэліся з кіраўніцтвам горада
Праціўнікам акумулятарнага завода ў Брэсце ў нядзелю 9 чэрвеня ўдалося сустрэцца са старшынёй гарвыканкама Рагачуком. Той паведаміў, што на дадзены момант "няма падстаў для пуску завода".
07.06.2019 Оршу накрыла хваляй атрутнага газу
Напрыканцы траўня і напачатку чэрвеня ў Оршы некалькі дзён фіксавалася перавышэнне нарматыву якасці па ўтрыманні ў паветры дыяксыду азоту.
05.06.2019 Абарона экалагічных правоў — на парадку дня ў Беларусі
“Вясна” паразмаўляла з праваабаронцамі, якія займаюцца абаронай экалагічных правоў чалавека ў розных рэгіёнах Беларусі. Мы распыталі іх, чым Сусветны дзень навакольнага асяроддзя важны для Беларусі, чаму абарона экалагічных правоў выходзіць у нашай краіне на парадак дня і ў чым спецыфікі іх дзейнасці.
05.06.2019 “Выпадковы” экаактывіст: берасцейскі суд пакараў штрафам Яўгена Саўчука ў другі раз
Адміністрацыйную справу экалагічнага актывіста Яўгена Саўчука разгледзеў 5 чэрвеня суд Ленінскага раёна Берасця.
04.06.2019 Эдуарда Сіліцкага штрафанулі за ўдзел у шэсці, а справу блогера Пятрухіна перанеслі на 10 чэрвеня
Суд Брэсцкага раёна 3 чэрвеня, нягледзячы на непераканаўчыя доказы супрацоўнікаў міліцыі, зафіксаваныя ў пратаколе правапарушэння, вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па арт 23.34 КаАП экалагічнага актывіста Эдуарда Сіліцкага.
03.06.2019 Берасцейскае супрацьстаянне: тры суды над экалагічнымі актывістамі
У берасцейскіх судах 3 чэрвеня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў праціўнікаў акумулятарнага завода Эдуарда Сіліцкага і блогера Сяргея Пятрухіна.