Навіны на тэму: экалагічныя правы
03.09.2019 КДБ: у справе акумулятарнага заводу арыштавалі двух чыноўнікаў Мінпрыроды
Як паведамляе Радыё Свабода, падчас размовы з журналістам на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам 3 верасня старшыня КДБ Беларусі Валеры Вакульчык расказаў пра справу Віктара Лемяшэўскага, уладальніка акумулятарнага заводу пад Берасцем.
02.09.2019 Актывісты паскардзіліся ў суд на адмову ў рэгістрацыі "ЭкаБрэста"
Праціўнікі акумулятарнага завода падалі скаргу ў суд на адмову ў рэгістрацыі Брэсцкага абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання "ЭкаБрэст". На думку актывістаў, ім неабгрунтавана адмовілі ў рэгістрацыі.
12.08.2019 Эка-актывістка са Светлагорску звярнулася са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека
Эка-актывістка са Светлагорску Таццяна Наскова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна падымае пытанне, чаму ў 70-ці тысячным горадзе немагчыма публічна выказаць пратэст, звязаны з экалагічнай праблемай горада.
12.08.2019 Берасцейцы працягваюць пратэстныя акцыі
У мінулую нядзелю неабыякавыя берасцейцы ізноў нагадалі уладам, што не супакояцца, пакуль акумулятары завод не закрыюць. Яны ў чарговы раз сабраліся на плошчы перад аблвыканкамам, каб пратэстварваць супраць шкоднай вытворчасці.
06.08.2019 “ЭкаБрэст” спрабуе паўторна зарэгістравацца
У Берасці актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, збіраюцца паўторна падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання. Пра гэта паведаміў "Радыё Рацыя" праваабаронца Раман Кісляк.
05.08.2019 У Брэсце праціўнікі акумулятарнага завода зноў выйшлі на плошчу Леніна
4 жніўня прыблізна апоўдні ў Брэсце на плошчы Леніна ў чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года
02.08.2019 Светлагорскі цэлюлёзны камбінат разрывае кантракт з кітайскім падрадчыкам
Увесь гэты час новы завод аказваецца ў эпіцэнтры скандалаў. То кітайцы ўсталююць забракаваную кабэльную прадукцыю, то мясцовыя жыхары абурацца смуродам. А нядаўна на камбінаце абвалілася частка даху аднаго з цэхаў.
29.07.2019 Гарадзенскі аблсуд разгледзіць скаргу актывіста Вітольда Ашурка
У судзе Гарадзенскага абласнога суда 30 ліпеня адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі грамадскага актывіста з Лідчыны Вітольда Ашурка, які атрымаў штраф за пікет супраць забруджвання ракі Дзітвы.
29.07.2019 "Перамогу святкаваць рана", - лічаць праціўнікі завода АКБ
У Берасці на традыцыйную акцыю пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода саблараля каля 150 чалавек. На думку праціўнікаў завода АКБ акумулятарнага завода, перамогу святкаваць рана.
26.07.2019 Прадпрыемству "Омск Карбон" адмоўлена ў выдачы экалагічнай экспертызы
Рэспубліканскі цэнтр экалагічнай экспертызы адмовіўся выдаваць заключэнне па павелічэнні магутнасці прадпрыемству па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон Магілёў».
24.07.2019 “ЭкаБрэст” чакае адмова ў рэгістрацыі ?
Праціўнікі завода АКБ ў Брэсце падалі 26 чэрвеня дакументы на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкаму абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання «ЭкаБрэст”.
23.07.2019 Актывістаў непакоіць сітуацыя вакол Беларускай атамнай станцыі
Актывісты грамадзянскай кампаніі “Астравецкая атамная - гэта злачынства” правялі ў Смаргоні 20 ліпеня нараду з удзелам праваабаронцаў, эколагаў і прадстаўнікоў некаторых грамадскіх рухаў і партый
16.07.2019 Шчыльная повязь экаактывізму і правоў чалавека. У Наваполацку адбыўся тэматычны летнік
Светлагорскія праваабаронцы і экаактывісты на сумесным летніку з калегамі з некалькіх рэгіёнаў Беларусі падзяліліся сваімі праблемамі і досведам у змаганні за чыстае паветра ў родным горадзе.
15.07.2019 Брэст: Кармленне галубоў і прагулка, затрыманняў не было
Кармленне і прагулка па горадзе прайшлі пад пільнай увагай міліцыі, але затрыманняў не было.
12.07.2019 Светлагорскі эка-актывіст звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека
12 ліпеня светлагорскі эка-актывіст Анатоль Змітровіч звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека, піша Гомельская Вясна. На міжнародным узроўні ён аспрэчвае рашэнні беларускіх судоў з адмовай у правядзенні ў 70-тысячным горадзе мітынгу пратэсту, звязанага з экалагічнай праблемай горада.