viasna on patreon

“ЭкаБрэст” чакае адмова ў рэгістрацыі ?

2019 2019-07-24T14:07:15+0300 2019-07-30T12:18:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ekobrest_260519_kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота прадстаўлена Раманам Кісляком. Крыніца: b-g.by

Фота прадстаўлена Раманам Кісляком. Крыніца: b-g.by

Праціўнікі завода АКБ ў Брэсце падалі 26 чэрвеня ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкаму дакументы на рэгістрацыю абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання «ЭкаБрэст”. Сузаснавальнікамі сталі мясцовых 12 актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва ля абласнога цэнтру акумулятарнага заводу.

Як паведаміў Радыё Свабода адзін з заяўнікаў Раман Кісляк, 24 ліпеня актывістам у вуснай форме паведамілі, што на просьбу аб рэгістрацыі «ЭкаБрэсту» будзе атрыманая адмова з прычыны «немагчымых для выпраўленьня недахопаў». Пісьмовай адмовы пакуль актывісты не атрымалі.

Асноўнай мэтай дзейнасці ГА «ЭкаБрэст» заяўляецца дапамога, падтрымка і шырокае прыцягненне грамадскасці да вырашэння экалагічных праблем, абарона правоў і свабод чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства