Актывістаў непакоіць сітуацыя вакол Беларускай атамнай станцыі
Актывісты грамадзянскай кампаніі “Астравецкая атамная - гэта злачынства” правялі ў Смаргоні 20 ліпеня нараду з удзелам праваабаронцаў, эколагаў і прадстаўнікоў некаторых грамадскіх рухаў і партый. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 5 раёнаў рэгіёну, блізу якіх будуецца Беларуская АЭС: Смаргонскага, Астравецкага, Пастаўскага, Вялейскага і Маладэчанскага.
Эксперт ГА "Экадом" азнаёміла прысутных з сучаснай сітуацыяй вакол будаўніцтва такога небяспечнага аб’екта, пра стрэс-тэсты, пра пра магчымыя небяспекі і пагрозы.
Прадстаўнікі партый выказалі думку, што трэба напоўніцу выкарыстаць будучую выбарчую кампанію для правядзення інфармацыйнай дзейнасці сярод насельніцтва, па пытаннях будаўніцтва Беларускай АЭС.
Было вырашана ўдасканаліць і інтэнсіфікаваць маніторынг радыяцыйнага фону ў рэгіёне і стварыць новую петыцыю супраць запуску АЭС у эксплуатацыю, бо гэта, на думку экспертаў, абыдзецца для дзяржавы танней, чым яе запусціць.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96