Навіны на тэму: экалагічныя правы

Берасце: пад час "кармлення галубоў" затрыманы "дробны хуліган" Пятрухін

02.06.2019 Берасце: пад час "кармлення галубоў" затрыманы "дробны хуліган" Пятрухін

На плошчы Леніна ў Берасці 2 чэрвеня адбылося “кармленне галубоў” – традыцыйная акцыя праціўнікаў акумулятарнага завода.

У Берасці працягваюць караць штрафамі экалагічных актывістаў.

01.06.2019 У Берасці працягваюць караць штрафамі экалагічных актывістаў.

У cудзе Ленінскага раёна Берасця 31 траўня разглядалася справа экалагічнага актывіста Аляксандра Казлянкі.

Светлагорск: людзей запалохваюць звальненнем за подпісы пад зваротам у Міністэрства аховы здароўя

28.05.2019 Светлагорск: людзей запалохваюць звальненнем за подпісы пад зваротам у Міністэрства аховы здароўя

Бацькі дзяцей, якія жывуць у Светлагорску і Якімавай Слабадзе, настойваюць у звароце на забароне шпацыраў дзяцей у дзіцячых садках і ўроках фізкультуры на адкрытым паветры ў школах падчас з'яўлення дрэнных пахаў.

У Брэсце з'явіцца экалагічная праваабарончая арганізацыя?

28.05.2019 У Брэсце з'явіцца экалагічная праваабарончая арганізацыя?

Праціўнікі завода АКБ ў Брэсце плануюць стварыць абласное экалагічнае праваабарончае грамадскае аб'яднанне «ЭкоБрест». Яго заснавальнікі — 12 жыхароў Брэста і Брэсцкага раёна, сярод якіх і кіраўнік арганізацыі праваабаронца Раман Кісляк.

Праціўнік будаўніцтва завода АКБ: Я не лічу сябе вінаватым

24.05.2019 Праціўнік будаўніцтва завода АКБ: Я не лічу сябе вінаватым

Суддзя суда Ленінскага раёна  Берасця Святаслаў Каліна 24 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу Паўла Кескевіча, які падчас пратэсту экаактывістаў Берасця патрапіў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі.

У Берасці судзілі былога афганца Аляксандра Марачэўскага

23.05.2019 У Берасці судзілі былога афганца Аляксандра Марачэўскага

Экаактывіст Марачэўскі віны не прызнаў: «Я не ішоў 7 красавіка па Савецкай, я пайшоў на рынак і не крычаў, бо крычалі на Савецкай. Я пайшоў на рынак, маю сведкаў. Супрацоўнікі міліцыі хлусяць».

Настаўніцу з 24-гадовым стажам аштрафавалі за "кармленне галубоў"

21.05.2019 Настаўніцу з 24-гадовым стажам аштрафавалі за "кармленне галубоў"

Удзельніцу пратэснага руху супраць акумулятарнага завода ў Брэсце Людмілу Карчэўскую пакаралі штрафам памерам 20 базавых велічынь (510 рублёў) за ўдзел у "кармленні галубоў" 14 красавіка.

Экалагічная бяспека Светлагорска: першыя перамогі актывістаў

15.05.2019 Экалагічная бяспека Светлагорска: першыя перамогі актывістаў

Працы ў мясцовых актывістаў – хоць адбаўляй, тым не меней яны не супакойваюцца, і менавіта з-за іх бескампраміснай пазіцыі ўлады, хаця і неахвотна, вымушаны дбаць пра экалагічную бяспеку грамадзян, пра будучае жыхароў Светлагорска.

Дзмітрый Бекалюк: Гэта быў не суд, а нейкі тэатр

13.05.2019 Дзмітрый Бекалюк: Гэта быў не суд, а нейкі тэатр

Актыўнага праціўніка будаўніцтва завода АКБ ў Берасці Дзмітрыя Бекалюка з трэцяй спробы прысудзілі да вялікага штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

 

Мінпрыроды пачула галасы светлагорскіх экалагічных актывістаў

11.05.2019 Мінпрыроды пачула галасы светлагорскіх экалагічных актывістаў

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вымушанае рэагаваць на звароты грамадзян Светлагорску, якія скардзяцца на смурод, звязаны з пусканаладачнымі працамі на вытворчасці сульфатнай беленай цюлюлозы.

Каля 120 праціўнікаў акумулятарнага завода сабраліся ў цэнтры Брэста

06.05.2019 Каля 120 праціўнікаў акумулятарнага завода сабраліся ў цэнтры Брэста

Людзі стаялі групамі і абмяркоўвалі вынесенае 30 красавіка пракуратурай Брэста папярэджанне пяці супернікам акумулятарнага завода аб недапушчальнасці парушэння закона «Аб масавых мерапрыемствах».

У Берасці падалі заяўкі на шэсць мітынгаў супраць завода АКБ

03.05.2019 У Берасці падалі заяўкі на шэсць мітынгаў супраць завода АКБ

Група актывістаў другога траўня падала ў Берасцейскі гарвыканкам паведамленні пра правядзенне шасці мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Яшчэ два праціўнікі акумулятарнага завода аштрафаваны ў Берасці

30.04.2019 Яшчэ два праціўнікі акумулятарнага завода аштрафаваны ў Берасці

Суд Ленінскага раёна Берасця 29 красавіка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Уладзіслава Абрамовіча і аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічыняў. На наступны дзень Алесь Абляк атрымаў 25 базавых велічынь.

Актывістка са Светлагорску: Мы абавязкова абаронім сваё права — няхай нават праз ААН

29.04.2019 Актывістка са Светлагорску: Мы абавязкова абаронім сваё права — няхай нават праз ААН

Экалагічная актывістка са Светлагорску Таццяна Наскова абскарджвае рашэнне суда па справе забароны мітынгу, падчас якога планавалася прыцягнуць увагу да праблем, якія стварае жыхарам горада завод беленай цэлюлозы ў вёсцы Якімава Слабада, паведамляе "Гомельская Вясна".

Трэці дзень судоў над праціўнікамі акумулятарнага завода ў Брэсце

26.04.2019 Трэці дзень судоў над праціўнікамі акумулятарнага завода ў Брэсце

У Брэсце - трэці дзень судоў над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі масава затрыманы 12 і 14 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства