Навіны на тэму: экалагічныя правы
25.04.2019 Дзень другі. У Брэсце працягваюць судзіць праціўнікаў завода АКБ
У Берасці працягваюцца суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі масава затрыманы 12 і 14 красавіка.
24.04.2019 У Брэсце судзяць праціўнікаў акумулятарнага завода
Сёння, 24 красавіка, у Брэсце распачаліся суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі затрыманы 12 і 14 красавіка.
23.04.2019 "Чарнобыльскі шлях" пад пытаннем: няма сродкаў на аплату паслуг міліцыі
Аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” распаўсюдзіў заяву, у якой выказвае рашучую нязгоду з аплатаю паслуг па ахове шэсця і мітынга 26 красавіка.
22.04.2019 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае пераслед берасцейскіх актывістаў
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае судовы пераслед сябра ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна, а таксама 17 экалагічных актывістаў, якія былі затрыманыя 12 і 14 красавіка ў межах пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце.
18.04.2019 Брэст: усе суды з 18 красавіка перанесены на наступны тыдзень (расклад судоў)
Усе суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія мусілі адбыцца 18 красавіка, перанесены на 24,25 і 26 красавіка.
15.04.2019 Брэст: Актывістаў судзяць у РАУС
Затрыманых у апошнія дні актывістаў-праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце будут судзіць у Ленінскім РАУСе.
14.04.2019 Кропка болю: у Берасці ўлады пайшлі на канфрантацыю
На плошчы Леніна ў Берасці 14 красавіка прайшло традыцыйнае “кармленне галубоў” - акцыя у знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якая праз паўгадзіны пасля пачатку перарасла ў мітынг.
09.04.2019 Праціўнікаў акумулятарнага завода ў Брэсце масава выклікаюць у міліцыю
У Брэсце каля праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода атрымалі позвы на пятніцу 12 красавіка. Актывістам трэба з’явіцца ў АУС адміністрацыі Ленінскага раёна ў якасці сведак па нейкай справе.
08.04.2019 Магілёў: Актывісты падалі заяву на экалагічны пікет у цэнтры горада
Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў і сябра АГП Таццяна Сівачэнка хочуць расказаць магілёўцам пра экалагічную пагрозу ад СЭЗ «Магілёў».
01.04.2019 Берасце: як кармілі галубоў у нядзелю
Трэція выходныя запар на плошчы Леніна Берасця можна пабачыць дзяцей. Тут арганізоўваюцца разнастайныя мерапрыемствы, у тым ліку і для маленькіх берасцейцаў.
28.03.2019 “Пакуль не выяўлены негатыўны ўплыў на акаляючае асяроддзе, няма падстаў на рэферэндум” – лічаць берасцейскія чыноўнікі
У судзе Ленінскага раёна Берасця 26 сакавіка пачаўся разгляд скаргі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндума да Брэсцкага райвыканкама на адмову ў правядзенні мясцовага рэферэндума.
21.03.2019 “Пра вынікі экалагічнай экспертызы запытвайцеся ў кітайцаў” – вырашыў суд
Суд Светлагорскага раёна 20 сакавіка разгледзеў скаргу актывісткі Тамары Кавальчук на адмову цэлюлоза-кардоннага камбіната (СЦКК), канцэрну “Беллеспаперпрам” і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага прадастаўляць экалагічную інфармацыю.
20.03.2019 Кіраўніцтва заводу «Омск Карбон Магілёў» цісне на грамадскіх актывістаў
Прэтэнзіі да актывістаў дзіўныя: супрацоўнічаюць толькі з недзяржаўнымі медыямі, і выкід чорнай сажы ідзе не з усяго прадпрыемства, а толькі з адной трубы.
19.03.2019 Кіраўніцтва «Омск Карбон Магілёў» паскардзілася ў міліцыю на экалагічнага актывіста
Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў лічыць гэта спробай ціску з боку завода.
14.03.2019 Светлагорск: Каб не дазволіць шэсце да дня Канстытуцыі – вырашылі на суткі перакрыць вуліцу
Напярэдадні гадавіны прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь экалагічныя актывісты Андрэй Смалянчук і Таццяна Наскова звярнуліся ў Светлагорскі райвыканкам за дазволам на правядзення шэсця, каб нагадаць пра артыкул 46 Канстытуцыі, у якім дэкларуецца, што “Кожны мае права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і на пакрыццё шкоды, прычыненай парушэннем гэтага права…”