viasna on patreon

Брэст: усе суды з 18 красавіка перанесены на наступны тыдзень (расклад судоў) Дапоўнена

2019 2019-04-18T12:00:23+0300 2019-04-23T16:20:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/semianchuk_suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Ленінскага суда Брэста Аляксандар Семянчук. Фота ПЦ "Весна"

Суддзя Ленінскага суда Брэста Аляксандар Семянчук. Фота ПЦ "Весна"

Як паведамляе праваабаронца "Вясны" з Брэста Уладзімір Вялічкін, усе суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія мусілі адбыцца сёння, 18 красавіка, перанесены на 24, 25 і 26 красавіка.

Па меркаванні Вялічкіна, перанос звязаны з тым, што іншы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Малей быў на прыёме ў старшыні Берасцейскага абласнога суду, дзе ўзняў тэму ганебнай сітуацыі, што склалася вакол Ленінскага раённага суду. А менавіта размова тычылася эпізода з "адкрытым" судом ў закрытай ўстанове - Ленінскім РАУС. 

Пасля гэтай сустрэчы сакратарка суддзі Аляксандра Семянчука абзваніла ўсіх, каму судовыя разбіральніцтвы былі прызначаныя на 18 красавіка, і перанесла разгляд адміністрацыйных спраў па артыкуле 23.34 КаАП на 24, 25, 26 красавіка.

СПІС БУДУЧЫХ СУДОЎ НАД ПРАЦІЎНІКАМІ АКУМУЛЯТAРНАГА ЗАВОДА:

  • Казак Віталь - 24.04.2019 10:00
  • Сендэр Віктар - 24.04.2019 10:30
  • Басаргіна Кацярына 24.04.2019 11:00
  • Вялаў Алег - 24.04.2019 11:30
  • Андрасюк Зміцер -  24.04.2019 11:30
  • Кандрацюк Ягор - 25.04.2019 10:30
  • Абляк Алесь - 25.04.2019 11:00
  • Абрамовіч Уладзіслаў - 25.04.2019 - 11:30
  • Фесікава Таццяна 25.04.2019
  • Вялічкін Уладзімір - 26.04.2019 10:00
  • Свірскі Сяргей - 26.04.2019 10:00
  • Казлоўскі Уладзімір - 26.04.2019 10:00
  • Малышэнка Дзяніс - 26.04.2019 10:00
  • Лепясевіч Дзем’ян -  26.04.2019 10:25

Нагадаем, што ў пятніцу 12 красавіка і ў нядзелю 14 красавіка ў Брэсце было затрыманы 18 актывістаў - праціўнікаў будаўніцтва ў горадзе акумулятранага завода. Затрыманыя правялі адну ці некалькі начэй у ізалятары, а ў панядзелак 15 красавіка іх спрабавалі судзіць прама ў будынку Ленінскага РАУС. У той дзень па артыкуле 23.34 КаАП (арганізацыя ці ўздзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) асудзілі двух чалавек - Нікалая Трацюка і Алега Ярмоленку. Суды над астатнімі затрыманымі былі перанесены на розныя даты.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства