viasna on patreon

"Чарнобыльскі шлях" пад пытаннем: няма сродкаў на аплату паслуг міліцыі

2019 2019-04-23T08:19:16+0300 2019-04-23T16:04:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/img_3408.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Чарнобыльскі шлях - 2018". Фота: ПЦ "Вясна".

"Чарнобыльскі шлях - 2018". Фота: ПЦ "Вясна".

Аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” распаўсюдзіў заяву, у якой выказвае рашучую нязгоду з аплатаю паслуг па ахове шэсця і мітынга 26 красавіка.

22 красавіка заяўнікі масавага мерапрыемства атрымалі дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне 26 красавіка «Чарнобыльскага шляху»,  штогадовага шэсця ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС са зборам удзельнікаў у 18.00 на пляцоўцы каля галоўнага ўваходу ў Прэзідыум Нацыянальнай Акадэміі Навук і шэсцем па традыцыйным маршруце да Чарнобыльскай капліцы.

“Аргкамітэт ЧШ лічыць непрымальным спагнанне грошаў за працу міліцыі (на аплату паслуг праваахоўных органаў патрабуецца каля 7 500 тысяч рублёў), якая фінансуецца з дзяржбюджэту, паколькі па факту гэта падвойная аплата дзеянняў, у якіх не толькі няма неабходнасці, але часта ў Беларусі - пагроза для ўдзельнікаў мерапрыемстваў. Мы лічым, што не грамадзяне павінны плаціць дзяржаве за памяць пра Чарнобыль, а дзяржава павінна грамадзянам, якія працягваюць пакутваць ад наступстваў гэтай радыяцыйнай катастрофы”, - паведамляецца ў заяве.

Не пазней за 24 красавіка заяўнікі маюць намер сустрэцца з прадстаўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама, каб у чарговы раз заявіць аб недапушчальнасці збірання аплаты. Яны лічаць, што такая практыка і нарматыўныя акты, якія яе падтрымліваюць, парушаюць канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян.

У аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” ўвайшлі экалагічная арганізацыя «Экадом» і партыя «Зялёныя», АГП, Партыя БНФ, БСДП (Грамада), Рух «За Свабоду» і Рух салідарнасці «Разам».


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства