viasna on patreon

Дзмітрый Бекалюк: Гэта быў не суд, а нейкі тэатр Відэа

2019 2019-05-13T07:54:32+0300 2019-05-13T07:54:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bekaluk_dmitrij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Бекалюк у судзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Зміцер Бекалюк у судзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Актыўнага праціўніка будаўніцтва завода АКБ ў Берасці Дзмітрыя Бекалюка з трэцяй спробы прысудзілі да вялікага штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

11 траўня суддзя суду Ленінскага раёна г. Берасця Дзмітрый Шурын вынес пастанову аб прыцягненні актывіста да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 40 базавых велічынь за парушэнне арт 23.34 ч.3 КаАП.

Перад гэтым Бекалюка двойчы затрымлівалі, некалькі разоў пераносілі суд і нават аштрафавалі за нібыта ухіленне ад яўкі у орган, які вядзе адміністрацыйны працэс.

“Гэта не суд, а тэатр, і добра што людзі пачынаюць гэта разумець”, - пракаментаваў судовы працэс Дзмітрый Бекалюк.

Дзмітрый Бекалюк: Гэта быў не суд, а нейкі тэатр

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства