viasna on patreon

Актывістка са Светлагорску: Мы абавязкова абаронім сваё права — няхай нават праз ААН

2019 2019-04-29T14:45:34+0300 2019-04-29T14:45:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/noskova_tat_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Экалагічная актывістка са Светлагорску Таццяна Наскова абскарджвае рашэнне суда па справе забароны мітынгу, падчас якога планавалася прыцягнуць увагу да праблем, якія стварае жыхарам горада завод беленай цэлюлозы ў вёсцы Якімава Слабада, паведамляе "Гомельская Вясна".

Наскова Таццяна

Светлагорская эка-актывістка 29 красавіка накіравала наглядную скаргу старшыні Вярхоўнага суда. У нагляднай інстанцыі яна абскарджвае рашэнне раённага суда, які прызнаў законнай забарону мітынгу супраць выкідаў таксічных хімічных рэчываў кітайскім заводзе беленай цэлюлозы, які цяпер будуецца.

Мясцовы райвыканкам не даў дазволу на правядзеньне мітынгу 28 кастрычніка мінулага годы на стадыёне «Папернік» — у гэты дзень, у гэты ж час і ў тым жа месцы па паведамленні чыноўнікаў павінна была адбыцца навучанне выхаванцаў СДЮШАР.

Па словах Таццяны Насковай, раённую суддзю Людмілу Седзько ніколькі не збянтэжыў той факт, што стадыён «Папернік» рашэннем муніцыпальных уладаў вызначаны як адзінае месца ў горадзе, дзе дазволена праводзіць мірныя сходы грамадзян.

«Замест таго, каб садзейнічаць ажыццяўленню грамадзянамі свайго права на выказванне меркавання з выкарыстаннем мірнага сходу светлагорскія чыноўнікі шукаюць непатрэбныя і непрапарцыйныя абмежаванні гэтых правоў, што і выявілася ў маім канкрэтным выпадку», — заяўляе Таццяна Наскова.

Праваабаронца Леанід Судаленка адзначае, што экалагічныя актывісты ў Светлагорску на працягу апошняга часу планавалі правесці серыю мірных сходаў для прыцягнення ўвагі да экалагічнай сітуацыі, звязанай з шкоднымі выкідамі на заводзе беленай цэлюлозы. Ні адно з заяўленых сходаў ўлада не дазволіла.

«Мы гаварылі і вымушаныя паўтараць зноў — на выказванне меркавання і мірныя сходы ў краіне фактычна ўстаноўлена табу, хоць падобнае, згодна з Канстытуцыяй дапускаецца толькі пры ўвядзенні надзвычайнага становішча. Улада не пакідае актывістам іншага выбару, акрамя як падаваць скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека, чым мы абавязкова скарыстаемся па ўсіх гэтых забаронаў», — падкрэсліў праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства