«ЭкаБрэст» падаў дакументы на рэгістрацыю
Як паведамляе Радыё Свабода, 26 чэрвеня актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму. Устаноўчы сход адбыўся 26 траўня.
Сузаснавальнікамі берасьцейскага абласнога экалягічнага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «ЭкаБрэст» сталі 12 актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва ля абласнога цэнтру акумулятарнага заводу.
У статуце арганізацыі гаворыцца, што асноўнай мэтай яе дзейнасьці зьяўляецца падтрымка, дапамога і шырокае прыцягненьне грамадзкасьці да рашэньня экалягічных праблем, абарона правоў і свабод чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Пра рэгістрацыю альбо нерэгістрацыю новага аб’яднаньня ўлады павінны паведаміць на працягу месяца, да 26 ліпеня.
Абарона экалагічных правоў — на парадку дня ў Беларусі