viasna on patreon

Эдуарда Сіліцкага штрафанулі за ўдзел у шэсці, а справу блогера Пятрухіна перанеслі на 10 чэрвеня

2019 2019-06-04T08:10:42+0300 2019-06-04T08:10:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/silicki-sudi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Эдуард Сіліцкі. Скрыншот з відэасюжэта.

Эдуард Сіліцкі. Скрыншот з відэасюжэта.

Суд Брэсцкага раёна 3 чэрвеня, нягледзячы на непераканаўчыя доказы супрацоўнікаў міліцыі, зафіксаваныя ў пратаколе правапарушэння, вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па арт 23.34 КаАП экалагічнага актывіста Эдуарда Сіліцкага.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Маручак. “Дзяжурным” сведкам з боку праваахоўных органаў выступаў Дзмітрый Яцэнка.

Па інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, пры праглядзе відэазапісу шэсця праціўнікаў акумулятарнага завода ў нядзелю 7 красавіка, было бачна, што Сіліцкі не выкрыкваў аніякіх лозунгаў, не нёс транспарантаў. Аднак гэта ва ўлік прынята не было. Суддзя аштрафаваў актывіста на 5 базавых велічынь.

А вось суд Ленінскага раёна Берасця перанёс разгляд справы блогера Сяргея Пятрухіна, паколькі той хадайнічаў аб аб магчымасці азнаямлення з матэрыяламі справы і аб заключэнні дамовы з адвакатам. Суд над блогерам працягнецца 10 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства