viasna on patreon

Берасцейскае супрацьстаянне: тры суды над экалагічнымі актывістамі Дапоўнена

2019 2019-06-03T11:36:51+0300 2019-06-03T15:35:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piatruhin-zatrymanne-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін спрабуе ўручыць заяву супрацоўнікам міліцыі. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Сяргей Пятрухін спрабуе ўручыць заяву супрацоўнікам міліцыі. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

У берасцейскіх судах 3 чэрвеня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў праціўнікаў акумулятарнага завода Эдуарда Сіліцкага і блогера Сяргея Пятрухіна.

Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін паведамляе ў фэйсбуку  аб тым, што сёння ў Берасці чакаюцца тры суды над экалагічнымі актывістамі:

"Знайдзі час каб падтрымаць берасцейскіх экаактывістаў: сёння, у панядзелак, 3 чэрвеня, зранку чакаем, пакуль прывязуць на расправу блогера Сяргея Пятрухіна, а потым па плану: а 16:00 –  суд Брэсцкага раёна мае намер пакараць Эдуарда Сіліцкага за удзел у пратэстах супраць завода АКБ, а у аўторак, 4 чэрвеня, а 10:00, суд Ленінскага раёна г.Брэста будзе караць незадаволенага заводам Яўгена Саўчука."

Нагадаем, пад час нядзельнага шэсця праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці на скрыжаванні вул. Савецкай і Маякоўскага быў нечакана затрыманы блогер Сяргей Пятрухін. Дзве асобы ў камуфляжы гвалтам ўвапхнулі яго ў аўтамабіль і звезлі ў невядомым кірунку. Пры выкраданні прысутнічаў выконваючы абавязкі начальніка Ленінскага РАЎС Берасця Мікалай Самасюк. Выпадкова сведкамі здарэння сталіся журналісты New York Times, якія рыхтуюць матэрыял аб супрацьстаянні берасцейцаў з заводам АКБ і берасцейскімі ўладамі.

Пазней блогер паспеў паведаміць, што быў складзены пратакол па арт 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), а яго да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Сёння суддзя суду Леніскага раёна Берасця Аляксандр Семянчук задаволіў хадайніцтва Сяргея Пятрухіна аб магчымасцю азнаямлення з матэрыяламі справы і аб заключэнні дамовы з адвакатам. Суд перанесены на 10 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства