Навіны на тэму: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў

Назіральнік IndustriALL: "Справа прафсаюза з самага пачатку і да канца сфабрыкаваная"

14.08.2018 Назіральнік IndustriALL: "Справа прафсаюза з самага пачатку і да канца сфабрыкаваная"

На судзе 13 жніўня прысутнічаў сябра прафесіянальнага саюза металургічнай, горнай і хімічнай прамысловасці Грузіі, назіральнік глабальнага саюза IndustriALL Тамаз Далаберыдзэ.

Назіральнік глабальнага саюза IndustriALL: "Справа прафсаюза шытая белымі ніткамі"

13.08.2018 Назіральнік глабальнага саюза IndustriALL: "Справа прафсаюза шытая белымі ніткамі"

Два дні за судовым працэсам назіраў ад інтэрнацыянальнага прафсаюза IndustriALL, сябра прэзідыума Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны (НПГУ), старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі НПГУ ОП шахта 1/3 «Новаградоўская» Сяргей Паўлаў.

Праваабаронцаў будуць судзіць за акцыю ў падтрымку Аюба Ціціева

06.08.2018 Праваабаронцаў будуць судзіць за акцыю ў падтрымку Аюба Ціціева

У сераду ў Чачні Шалінскі гарадскі суд працягне разглядаць справу Аюба Ціціева. У той жа час у Маскве будуць судзіць Алега Арлова і Святлану Ганушкіна за акцыю ў падтрымку Аюба.

У дачыненні да Уладзіміра Хільмановіча пачаты адміністрацыйны працэс

30.07.2018 У дачыненні да Уладзіміра Хільмановіча пачаты адміністрацыйны працэс

30 ліпеня да яго з’явіўся прадстаўнік аддзелу прафілактыкі правапарушэнняў Ленінскага РАУС і паведаміў, што ідзе праверка па факце змяшчэння ў інтэрнэце фотаздымкаў у падтрымку ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.

Суд над Аюбам Ціціевым: ніхто са сведак-паліцэйскіх не меў уяўлення пра справу

20.07.2018 Суд над Аюбам Ціціевым: ніхто са сведак-паліцэйскіх не меў уяўлення пра справу

Як паведамляе "Новая газета", у Шалінскім гарадскім судзе Чачні ў першы дзень пасяджэння па справе кіраўніка чачэнскага «Мемарыялу» Аюба Ціціева дапыталі сведак абвінавачання - семярых паліцэйскіх, якія выходзілі на працу ў дзень затрымання праваабаронцы.

ПЭН Амерыка: Падпішы петыцыю за вызваленне Алега Сянцова

11.07.2018 ПЭН Амерыка: Падпішы петыцыю за вызваленне Алега Сянцова

ПЭН Амерыка падрыхтаваў ліст прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, у якім просіць падняць пытанне ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Хельсінкі.

Вярхоўны суд Чачні адмовіў у пераносе справы Аюба Ціціева ў іншы рэгіён

06.07.2018 Вярхоўны суд Чачні адмовіў у пераносе справы Аюба Ціціева ў іншы рэгіён

Як паведамляе Цэнтр аператыўнага рэагавання па абароне праваабаронцаў Расіі, Вярхоўны суд Чачні 5 ліпеня адмовіў у пераносе слухання справы кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" Аюба Ціціева ў іншы рэгіён.

“Кожны мае права”: Салідарнасць

28.06.2018 “Кожны мае права”: Салідарнасць

Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” тлумачым, што такое чалавечая салідарнасць і чаго з яе дапамогай можна дасягнуць?

“Чым больш мы дасылаем лістоў – тым большая верагоднасць, што ён іх атрымае”

27.06.2018 “Чым больш мы дасылаем лістоў – тым большая верагоднасць, што ён іх атрымае”

Каардынатарка Amnesty International па Беларусі Айша Юнг распавяла пра акцыю салідарнасці з вязнем сумлення Змітром Паліенкам.

Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць падоўжыць мандат Спецдакладчыка па Беларусі

21.06.2018 Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць падоўжыць мандат Спецдакладчыка па Беларусі

Дэлегацыі ў Савеце па правах чалавека ААН павінны падтрымаць падаўжэнне мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, гаворацца ў сумесным лісце Фонда Дамоў правоў чалавека (HRHF), амерыканскай арганізацыі Human Rights Watch (HRW) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).

Праваабаронцы "Вясны" падтрымалі акцыю #FreeSentsov

28.05.2018 Праваабаронцы "Вясны" падтрымалі акцыю #FreeSentsov

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 траўня 2018 г. далучыўся да глабальнай акцыі #FreeSentsov, якая арганізавана з мэтай прыцягнуць увагу да лёсу асуджанага ў Расійскай Федэрацыі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.

Суд прызначыў пасяджэнне па справе Аюба Ціціева, не папярэдзіўшы адвакатаў, і працягнуў арышт яшчэ на месяц

26.04.2018 Суд прызначыў пасяджэнне па справе Аюба Ціціева, не папярэдзіўшы адвакатаў, і працягнуў арышт яшчэ на месяц

Суд у Чачні раптам прызначыў пасяджэнне па працягу арышту кіраўніку грозненскага аддзялення "Мемарыялу" Аюбу Ціціеву на сёння, 25 красавіка.

Міжнародны спікер-тур Amnesty International працягваецца

13.04.2018 Міжнародны спікер-тур Amnesty International працягваецца

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда ўдзельнічае ў двухтыднёвым спікер-туры, арганізаваным міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International.

Беларусы прымаюць удзел у міжнародным спікер-туры Amnesty International

12.04.2018 Беларусы прымаюць удзел у міжнародным спікер-туры Amnesty International

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда ўдзельнічае ў двухтыднёвым спікер-туры, арганізаваным міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International.

Больш за 20 тысяч лістоў салідарнасьці з палітвязьнем Бяляцкім апублікавалі ў адной кнізе

29.03.2018 Больш за 20 тысяч лістоў салідарнасьці з палітвязьнем Бяляцкім апублікавалі ў адной кнізе

Праваабаронца Алесь Бяляцкі выпусьціў новую кнігу — «Лісты салідарнасьці», піша Радыё Свабода. За два з паловай гады, калі палітвязень адбываў пакараньне ў Бабруйскай калёніі, ён сам напісаў на волю больш за тысячу лістоў, а атрымаў у 20 разоў болей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства