viasna on patreon

Праваабаронцы "Вясны" падтрымалі акцыю #FreeSentsov

2018 2018-05-28T15:21:21+0300 2018-05-28T15:32:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/freesentsov4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы Праваабарончага цэнтру "Вясна" 28 траўня 2018 г. далучыліся да глабальнай акцыі #FreeSentsov, якая арганізавана з мэтай прыцягнуць увагу да лёсу асуджанага ў Расійскай Федэрацыі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.

Як вядома, 14 траўня 2018 года, вязень калоніі "Белы мядзведзь" Алег Сянцоў абвясціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы вызвалення 64 украінцаў, якія на дадзены момант з палітычных прычынаў знаходзяцца пад арыштам у Расіі. Пры гэтым украінскі палітвязень не патрабуе ўласнага вызвалення.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі заклікае неабыякавых далучыцца да кампаніі #FreeSentsov:

«Ужо як пяты год украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў знаходзіцца ў зняволенні. Маючы выразнаю праўкраінскую пазіцыю, ён стаўся ахвярай  канфлікту паміж Расіяй і Украінай, у выніку якога ягоная радзіма – Крым быў захоплены расійскай дзяржавай. Апошнія гады Алег Сянцоў знаходзіцца ў адной з самых суровых па кліматычных і па ўмовах утрымання калоній Расіі.

Мы, беларускія праваабаронцы, рашуча патрабуем яго вызвалення. Лічым недапушчальным тое, што падчас глабальных палітычных і вайсковых канфліктаў церпяць цывільныя людзі з актыўнай грамадскай пазіцыяй. Ягоны пераслед з’яўляецца нематываваным і яўна палітычным. Мы заклікаем расейскія ўлады тэрмінова вызваліць Алега Сянцова. І заклікаем актывістаў іншых неўрадавых беларускіх арганізацый, усіх неабыякавых грамадзянаў падтрымаць міжнародную кампанію за вызваленне Алега Сянцова”.

Нагадаем, Алег Сянцоў быў затрыманы ў Крыме 11 траўня 2014 расейскімі праваахоўнымі органамі. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту ў Крыме падчас незаконнай анэксіі паўвострава РФ. Пазней рэжысёра абвінавацілі ў захоўванні зброі і выбухоўкі. У жніўні 2015 г. расійскі суд прыгаварыў Алега Сянцова да 20 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

Акцыі ў падтрымку вызвалення рэжысёра Алега Сянцова праходзяць у многіх краінах. Апублікаваўшы фота ў сацыяльных сетках з хэштэгам #FreeSentsov, можна яшчэ раз нагадаць расейскім уладам, што людзі з розных куткоў свету змагаюцца за яго вызваленне!

freesentsov2.jpg
Праваабаронца "Вясны" Таццяна Рэвяка
freesentsov1.jpg
Праваабаронца "Вясны" Уладзімір Лабковіч
freesentsov3.jpg
Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч
freesentsov5.jpg
Праваабаронца "Вясны" Андрэй Палуда

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства