viasna on patreon

ПЭН Амерыка: Падпішы петыцыю за вызваленне Алега Сянцова

2018 2018-07-11T12:02:25+0300 2018-07-11T13:49:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siancou-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org

ПЭН Амерыка (PEN America) падрыхтаваў ліст прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, у якім просіць падняць пытанне ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, што ўтрымліваецца ў турме Расіі па палітычных матывах, падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Хельсінкі.

"Цяперашні стан Алега Сянцова наздвычай кепскі, паколькі ён трымае галадоўку з 14 траўня 2018 г. Мы глыбока занепакоеныя тым, што, калі па справе Алега не будзе зроблены хуткі прагрэс, яго жыццё апынецца пад пагрозай", - адзначаецца ў лісце.

Кожны можа пакінуць свой подпіс пад гэтым лістом на сайце ПЭНа Амерыкі і паскорыць вызваленне палітвязня: для гэтага трэба ўвесці свае імя, прозвішча і мэйл.

Петыцыю ўжо падпісала больш за 5000 чалавек, у тым ліку вядомыя беларускія літаратары, праваабаронцы і арганізацыі, сярод якіх кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Дубавец, Андрэй Дынько, Аляксандр Фядута, Андрэй Хадановіч, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяна Нядбай, праваабаронца Таццяна Рэвяка, IPHR (Міжнароднае партнёрства за правы чалавека), Украінскі і амерыканскі ПЭН-Цэнтры, ды інш.

Нагадаем, Алег Сянцоў галадае ўжо амаль два месяцы, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітзняволеных у Расіі. У пятніцу 13 ліпеня яму споўніцца 42 гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства