Навіны на тэму: адвакатура
14.02.2022 Суд разгледзіць скаргу Яўгена Пыльчанкі на пазбаўленне яго адвакацкага статусу
Папярэдняе судовае пасяджэнне па разглядзе скаргі адбудзецца 15 лютага.
13.10.2021 Абарона апанентаў улады ў Беларусі: як з адвакатам распраўляліся рукамі органаў адвакацкага самакіравання
У распараджэнні Праваабарончага цэнтра "Вясна" аказаўся гуказапіс пасяджэння Савета Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, якое адбылося 9 лютага 2021 года — за тыдзень да пачатку разгляду судом крымінальнай справы Бабарыкі (разгляд па сутнасці пачаўся 17 лютага 2021 года).
13.10.2021 Ад абароны палітвязня Сяргея Ціханоўскага адхіляюць адвакатку Наталлю Мацкевіч
Адвакатку Наталля Мацкевіч адхілілі ад выканання прафесійных абавязкаў у сувязі з распачатай у дачыненні да яе дысцыплінарнай справы.
02.08.2021 Заява ў сувязі з узмацненнем рэпрэсій у дачыненні да адвакатаў у Беларусі і пазбаўленнем Дзмітрыя Лаеўскага адвакацкага статусу
Больш за 50 вядучых арганізацый, якія аб'ядноўваюць юрыстаў і адвакатаў, падпісалі адкрытую заяву ў сувязі з узмацненнем рэпрэсій у дачыненні да адвакатаў у Беларусі і пазбаўленнем Дзмітрыя Лаеўскага адвакацкага статусу
30.07.2021 Камітэт па правах чалавека ААН вынес рашэнне па справе 2011 года аб пазбаўленні ліцэнзіі адваката Алега Агеева
Камітэт прыйшоў да высновы, што "пазбаўленне аўтара [звароту] ліцэнзіі адваката і тое, як гэта было зроблена, сведчаць аб сур'ёзным і неапраўданым умяшанні ўладаў дзяржавы-ўдзельніка ў асноватворны прынцып незалежнасці адвакатуры".
24.06.2021 «Справа аб паразе ў правах Віктара Бабарыкі» – прамова адваката палітвязня па «справе Белгазпрамбанка»
23 чэрвеня ў выязным пасяджэнні Вярхоўнага суда ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы топ-мэнэджэраў Белгазпрамбанка. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прыводзіць у скарочаным варыянце прамову адваката палітвязня Наталлі Мацкевіч, з якой можна зрабіць вычарпальныя высновы аб тым, пра што на працягу апошняга года павінна была літаральна маўчаць абарона Віктара Бабарыкі ў сувязі з падпіскай адвакатаў аб неразгалашэнні матэрыялаў крымінальнай справы.
16.06.2021 Мінгарсуд разгледзіць скаргу Людмілы Казак на рашэнне аб адмове ўзнавіць яе права на прафесію
Адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак і яе прадстаўнік Віктар Мацкевіч абскардзілі рашэнне аб пазбаўленні яе адвакацкага статусу ў Мінскі гарадскі суд.
26.05.2021 Даклад найбуйнейшага ў свеце аб’яднання юрыстаў крытыкуе ўлады Беларусі за пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў
Амерыканская асацыяцыя юрыстаў (ААЮ) апублікавала даклад, у якім асуджае «адвольнае пазбаўленне ліцэнзій» беларускіх адвакатаў Людмілы Казак, Канстанціна Міхеля, Максіма Конана і Міхаіла Кірылюка, піша "Радыё Свабода".
16.04.2021 Суд адмовіўся задавальняць скаргу Людмілы Казак на рашэнне Мінюста аб пазбаўленні яе адвакацкага статусу
У чацвер 15 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбылося асноўнае пасяджэнне па грамадзянскай справе, у якім адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак аспрэчвала рашэнне Міністэрства юстыцыі аб спыненні дзеяння спецыяльнага дазволу на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці. Суддзя Вольга Гусакова адмовіла ў задавальненні скаргі.
09.04.2021 Юрыст пра вымову Лаеўскаму: гэта помста Мінюста і кіраўніцтва адвакатуры
Рэпрэсіям кропкава падвяргаюцца адвакаты, якія самааддана выконваюць свой прафесійны абавязак і якія на замоўчваюць факты парушэнняў правоў сваіх падабаронных.
30.03.2021 “Усе пайшлі – і я пайшоў” – старшыня МГКА Аляксей Швакаў аб праявах карпаратыўнай салідарнасці і публічных патрабаваннях адвакатаў сваёй калегіі
“Вясна” публікуе цытаты з выступлення старшыні МГКА Аляксея Швакава на канферэнцыі, дзе выступалі Віктар Чайчыц і Мікалай Старавойтаў.
22.03.2021 Намеснік міністра юстыцыі Старавойтаў пра адвакатаў: Яны разумеюць, якая доля іх чакае?
“Вясна” публікуе асобныя цытаты з выступу Мікалая Старавойтава, якія дэманструюць якім чынам і ў якім накірунку беларускія ўлады будуць “душыць” рэшткі незалежнасці адвакатуры і распраўляцца з тымі адвакатамі, якія займаюць прынцыповую пазіцыю ў абароне сваіх кліентаў у палітычна матываваных крымінальных справах.
15.03.2021 Сенатар Чайчыц навучыць адвакатаў пакоры?
ПЦ “Вясна” публікуе цытаты з выступлення старшыні БРКА Віктара Чайчыца і іх аўдыёзапіс, якія сведчаць пра глыбіню крызіса, у якім апынулася беларуская адвакатура.
11.03.2021 Павел Сапелка пра магчымыя змены ў закон аб адвакатуры: "Гэта дыскрымінацыя чыстай вады"
У тэлеграм-канале "МотолькоПомоги" з'явіўся законапраект "Аб змене законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці"
04.03.2021 Краіна, якой непатрэбныя сумленныя адвакаты: Мінюст пазбавіў ліцэнзіі яшчэ трох абаронцаў
Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь правяла 3 сакавіка пазачарговую атэстацыю адвакатаў.