Навіны на тэму: адвакатура
10.03.2023 "Аказаў падтрымку экстрэмістам і прыхільнікам прававога нігілізму". Пачалі судзіць адваката Аляксандра Данілевіча
У Мінскім гарадскім судзе 10 сакавіка распачаўся суд над палітзняволеным адвакатам Аляксандрам Данілевічам.
04.03.2023 Адваката Міхаіла Макарава асудзілі да года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту
У судзе Ленінскага раёна Мінска 3 сакавіка паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да аднаго года калоніі асудзілі палітзняволенага адваката Міхаіла Макарава.
11.02.2023 "Прашу Высокі суд пастанавіць справядлівы прысуд", – прызначаная следствам адвакатка праваабаронцы, якога судзяць завочна
Публікуем прамову абаронцы Дзмітрыя Салаўёва Людмілы Іванаўны Траяноўскай і расказваем, што вядома пра адвакатку з юрыдычнай кансультацыі Партызанскага раёна Мінска.
02.02.2023 Палітзняволенага адваката Віталя Брагінца асудзілі да 8 гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 2 лютага агучылі прысуд палітзняволенаму адвакату Віталю Брагінцу — восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
28.11.2022 Без права на абарону. Як у Беларусі пераследуюць адвакатаў і якія гэта можа мець наступствы для беларусаў
Прыводзім хроніку пераследу адвакатаў і палітзняволеных абаронцаў, а юрыст "Вясны" Павел Сапелка, якога ў 2011 годзе таксама пазбавілі ліцэнзіі, распавядае, якія наступствы такі ціск можа мець для ўсіх беларусаў.
17.11.2022 Затрыманні і ціск на адвакатаў: хроніка палітычнага пераследу 16-17 лістапада
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-17 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў — інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
04.11.2022 Затрыманні і пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў: хроніка пераследу 3-4 лістапада
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-4 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў — інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
29.09.2022 На фоне затрыманняў адвакатаў у Беларусі на Канферэнцыі АБСЕ абмеркавалі крызіс у беларускай адвакатуры
На дзесяцідзённай Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве абмеркавалі крызіс у беларускай адвакатуры.
17.09.2022 "Трымаецца годна!" — сябар адвакаткі Анастасіі Лазарэнка распавёў пра палітзняволеную
Больш за тры месяцы Анастасія Лазарэнка ўтрымліваецца ў СІЗА на Валадарскага. На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.
16.06.2022 Два гады "хіміі" прызначылі экс-адвакату Андрэю Мачалаву
У судзе Ленінскага раёна Мінска 16 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе супраць былога адваката Андрэя Мачалава.
09.06.2022 У Мінску судзяць экс-адваката Андрэя Мачалава, які абараняў палітвязняў
У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 6 чэрвеня, пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць былога адваката Андрэя Мачалава.
01.04.2022 Суд Маскоўскага раёна Мінска адхіліў скаргу Яўгена Пыльчанкі на рашэнне аб выключэнні яго з калегіі адвакатаў
У Беларусі працягваецца ціск на адвакатаў.
24.03.2022 "Магутны прафілактычны сродак". Суд разгледзеў скаргу Наталлі Мацкевіч на пазбаўленне яе адвакацкага статусу
11 сакавіка 2022 года суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Вольга Гусакова адмовіла ў скарзе адвакаткі Наталлі Мацкевіч на выключэнне яе з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
28.02.2022 Прыцягненне адвакатаў да адказнасці за іх выказванні: што адбываецца ў іншых краінах?
У Беларусі актыўна пазбаўляюць ліцэнзій адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў палітычных працэсах. Мы вырашылі вывучыць, як ставяцца да свабоды выказвання меркавання адвакатаў у еўрапейскіх краінах.
15.02.2022 Скарга Наталлі Мацкевіч на пазбаўленне яе адвакацкага статуcу будзе разгледжаная ў судзе
Адвакатка Наталля Мацкевіч, якая абараняла палітвязняў Марфу Рабкову, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Мікалая Дзядка, звярнулася са скаргай у суд на рашэнне аб выключэнні яе з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.