viasna on patreon

​​Ад абароны палітвязня Сяргея Ціханоўскага адхіляюць адвакатку Наталлю Мацкевіч

2021 2021-10-13T11:41:52+0300 2021-10-14T09:59:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/advakaty-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня БХК Алег Гулак і старшыня БАЖ Андрэй Бастунец паведамілі праваабаронцам «Вясны», што яны атрымалі паведамленне ад адвакаткі Наталлі Мацкевіч пра тое, што загадам Міністэрства юстыцыі ад 12 кастрычніка 2021 яна адхіленая ад выканання прафесійных абавязкаў з 13 кастрычніка ў сувязі з распачатай у дачыненні да яе дысцыплінарнай справы. Таму ў цяперашні момант не можа аказваць ім юрыдычную дапамогу па заключаных дамовах. 

Цяпер яе кліенты не змогуць разлічваць на прафесійную дапамогу адной з самых аўтарытэтных абаронцаў у сувязі з рашэннем Мінюста да таго моманту, пакуль дысцыплінарная справа не будзе разгледжана МГКА.

Наталля Мацкевіч лічыцца адной з самых прызнаных і паспяховых беларускіх праваабарончых адвакатак. Нагадаем, што ў цяперашні момант Наталля Мацкевіч абараняе палітвязня Сяргея Ціханоўскага, суд над якім ідзе ў закрытым рэжыме з 24 чэрвеня ў Гомелі. Такім чынам, улады дэманстратыўна парушаюць права на абарону Сяргея Ціханоўскага.

Наталля Мацкевіч на працягу доўгага часу ажыццяўляла абарону грамадскіх дзеячаў у рэзанансных палітычна матываваных справах. З моманту пачатку вострага палітычнага крызісу ў Беларусі Наталля Мацкевіч абараняе экс-кіраўніка «Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыку. Яна таксама абараняла кіраўніка Незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча, фігурантаў «Белага легіёну».

Яна з'яўляецца адвакаткай лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч па «справе Каардынацыйнай Рады», старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алега Гулака, старшыні Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Андрэя Бастунца, абараняе анархіста Мікалая Дзядка. Адвакатка прадстаўляла інтарэсы маці зніклага палітыка Юрыя Захаранкі Ульяны Захаранкі.

У 2018 годзе Наталля Мацкевіч пераканала суд Маскоўскага раёна Мінска адмовіць Маскоўскаму РУУС Мінска ў высылцы прэс-сакратаркі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай.

«Справа аб паразе ў правах Віктара Бабарыкі» – прамова адваката палітвязня па «справе Белгазпрамбанка»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прыводзіць у скарочаным варыянце прамову адваката палітвязня Наталлі Мацкевіч, з якой можна зрабіць вычарпальныя высновы аб тым, пра што на працягу апошняга года павінна была літаральна маўчаць абарона Віктара Бабарыкі ў сувязі з падпіскай адвакатаў аб неразгалашэнні матэрыялаў крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства