Навіны на тэму: ААН

Забароны на правядзеньне мірных сходаў праверыць Камітэт па правах чалавека ААН

13.10.2010 Забароны на правядзеньне мірных сходаў праверыць Камітэт па правах чалавека ААН

Камітэт ААН па правах чалавека праверыць законнасьць абмежаваньняў, што накладаюцца беларускімі ўладамі на арганізатараў мірных сходаў.

ААН прызнала Марыніча ахвярай палітычнай расправы

11.10.2010 ААН прызнала Марыніча ахвярай палітычнай расправы

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў былога міністра і кандыдата ў прэзідэнты Міхаіла Марыніча ахвярай палітычнай расправы.

Асамблея НДА рэзка асудзіла адмову беларускага ўраду выконваць рэкамэндацыі Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН

28.09.2010 Асамблея НДА рэзка асудзіла адмову беларускага ўраду выконваць рэкамэндацыі Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН

У знак пратэста супраць ігнараваньня большасьці прынцыповых рэкамэндацыяў, адрасаваных краіне ў межах УПА па правах чалавека, Асамблея прыняла заяву.

27.09.2010 Беларусь можа вярнуцца да непрынятых рэкамендацый ААН

Тое, што Беларусь не прыняла 18 рэкамендацый ААН, не азначае, што дзяржава да іх не вернецца і што яны не могуць быць выкананы. Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў.

24.09.2010 У Савеце ААН па правах чалавека прынялі фінальны дакумент па Беларусі

Рэкамендацыі па адмене артыкулу 193-1, рэфармаванні выбарчага заканадаўства, паляпшэнню ўмоў дзейнасці няўрадавых арганізацый і СМІ, а таксама скасаванне смяротнага пакарання – беларуская дэлегацыя назвала непрымальнымі.

23.09.2010 У Жэнэве Беларусь хвалілі і крытыкавалі

Сёньня Рада ААН па правах чалавека на сваім пасяджэньні ў Жэнэве разгледзела сытуацыю ў Беларусі.

На сесіі Савета ААН па правах чалавека зноў крытыкавалі Беларусь

20.09.2010 На сесіі Савета ААН па правах чалавека зноў крытыкавалі Беларусь

У Жэневе працягваецца 15-я сесія Савета ААН па правах чалавека. У першы ж дзень, 13 верасня, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наванэтэм Пілай (Navanethem Pillay) пакрытыкавала Беларусь за становішча з правамі недзяржаўных арганізацый.

Вярхоўную камісарку ААН па правах чалавека турбуе сітуацыя ў Беларусі

18.09.2010 Вярхоўную камісарку ААН па правах чалавека турбуе сітуацыя ў Беларусі

Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй на 15-й сесіі Рады ААН па правах чалавека раскрытыкавала сітуацыю са свабодай асацыяцыяў у Беларусі.

Камерунскі футбаліст збіраецца падаць у ААН скаргу на Беларусь

09.09.2010 Камерунскі футбаліст збіраецца падаць у ААН скаргу на Беларусь

Яго адвакат скардзілася Лукашэнку, але атрымала "дзіўны" адказ ад мінскіх памежнікаў.

30.08.2010 Што мы вадаем пра Канвенцыю аб абароне ад гвалтоўных знікненняў?

18 снежня 1992 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Декларацыю аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў (Рэзалюцыя 47/133). І толькі ў сьнежні 2006 года Генэральная Асамблея прыняла Міжнародную канвенцыю аб абароне асобаў ад гвалтоўных знікненняў, якую напачатку падпісалі 57 краінаў сьвету. У наступныя гады да яе далучыліся новыя краіны і зараз пад дакументам стаяць подпісы паўнамоцных прадстаўнікоў 83 краін.

06.08.2010 Справамі зніклых беларусаў зоймецца Рада бяспекі ААН?

Лідэры беларускай апазіцыі ды грамадзянскай супольнасці звярнуліся ў Раду бяспекі ААН. Яны просяць правесці міжнароднае расследаванне справаў зніклых беларусаў – Юр'я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага.

Камітэт ААН зарэгістраваў чарговае паведамленьне пра парушэньне правоў ў Беларусі

18.06.2010 Камітэт ААН зарэгістраваў чарговае паведамленьне пра парушэньне правоў ў Беларусі

Пад № 1952/2010 зарэгістравана скарга актывіста Руху "За Свабоду" Віталя Сымоніка.

Пра акцыю «Ланцуг неабыякавых людзей» даведаліся ў ААН

15.06.2010 Пра акцыю «Ланцуг неабыякавых людзей» даведаліся ў ААН

Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны, прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыі «Ланцуг неабыякавых людзей», накіраваў індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Праваабаронца просіць устанавіць факт парушэння з боку Беларусі яго правоў на справядлівае судовае разбіральніцтва, выказванне меркавання і правядзенне мірнага сходу.

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі берасцейскіх дэмактывістаў

28.05.2010 Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі берасцейскіх дэмактывістаў

У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваныя паведамленні дэмакратычных актывістаў Берасця - Дзяніса Турчаняка, Ірыны Лаўроўскай, Валеры Фамінскага, Рамана Кісляка. Гэтыя паведамленні тычацца забароны пікетавання ў Берасці ў студзені 2009 г.

Алесь Бяляцкі: Наш альтэрнатыўны даклад паўплываў на рэкамендацыі, вынесеныя беларускім уладам

13.05.2010 Алесь Бяляцкі: Наш альтэрнатыўны даклад паўплываў на рэкамендацыі, вынесеныя беларускім уладам

Старшыня ПЦ “Вясна” , віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі пракаментаваў абмеркаванне справаздачы беларускага ўраду ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце па правах чалавека ААН. 12 траўня ў Жэневе праваабаронца прысутнічаў на абмеркаванні ў ліку прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых арганізацыяў, якія падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад пра выкананне Рэспублікай Беларусь яе міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства