viasna on patreon

Забароны на правядзеньне мірных сходаў праверыць Камітэт па правах чалавека ААН

2010 2010-10-13T15:34:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/puhach.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Пугач. Фота: "Новая Еўропа\"

Яўген Пугач. Фота: "Новая Еўропа\"

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў індывідуальнае паведамленьне смалявіцкага актывіста Яўгена Пугача аб парушэньні яго права на правядзеньне мірнага сходу і свабоду выражэньня меркаваньня. Аўтарытэтная міжнародная арганізацыя адводзіць беларускаму ўраду 6 месяцаў для дачы каментарыяў па скарзе беларуса.
Пра гэта стала вядома ад праваабаронцы Сяргея Усцінава, які дапамог давесьці гэтую справу да Камітэта ААН па правах чалавека.
Скаргу Яўген Пугач накіраваў у знак сваёй нязгоды з рашэньнямі беларускіх уладаў, якія забаранілі яму правесьці пікет супраць жорсткага абыходжаньня з жывёламі. Пікет планавалася правесьці на пустцы, насупраць сумна вядомай ўстановы па адлову і забойстве жывёл у Мінску па вул.Гурского, 42.
Падставы для забароны мірнага сходу былі больш чым надуманыя: "правядзеньне пікетаваньня ў названым месцы, можа прыцягнуць увагу вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць рух на аўтадарогах, прылеглых да будынка па вул. Гурскага, 42, што ў сваю чаргу можа прывесьці да стварэньня перашкод для транспартнага і пешаходнага руху".
- Наколькі гэта абмежаваньне адпавядае абмежаваньням, дапушчальным згодна Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і наколькі яно абгрунтавана, і будзе вырашаць Камітэт па правах чалавека, - падкрэсліў праваабаронца С. Усцінаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства