viasna on patreon

Пра акцыю «Ланцуг неабыякавых людзей» даведаліся ў ААН

2010 2010-06-15T13:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/poplavnyj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правозащитник Анатолий Поплавный

Правозащитник Анатолий Поплавный

Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны, прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыі «Ланцуг неабыякавых людзей», накіраваў індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Праваабаронца просіць устанавіць факт парушэння з боку Беларусі яго правоў на справядлівае судовае разбіральніцтва, выказванне меркавання і правядзенне мірнага сходу. 

- Суд не дапусціў да ўдзелу ў справе ў якасці майго прадстаўніка прафесійнага юрыста Леаніда Судаленку, які прысутнічаў на пасяджэнні і гатовы быў абараняць мае правы. Дадзены факт з'яўляецца сур'ёзным парушэннем майго права на справядлівае судовае разбіральніцтва, - перакананы Анатоль Паплаўны. - Акрамя таго, вызначыўшы ў абласным цэнтры адзінае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама усклаўшы на арганізатараў мірных сходаў абавязкі па заключэнні дамоваў на платнай аснове з міліцыяй, медыцынскай і камунальнай службамі горада, улада паставіла пад сумнеў саму сутнасць правоў, гарантаваных кожнаму артыкулам 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Аналагічныя скаргі падалі і іншыя ўдзельнікі акцыі, якая прайшла 7 траўня мінулага года насупраць будынка абласнога УУС з нагоды 10-ай гадавіны знікнення экс-міністра МУС Юрыя Захаранкі. Суд Цэнтральнага раёна Гомеля, акрамя Паплаўнага, асудзіў да буйных адміністратыўных штрафаў Васіля Палякова, Пятра Кузняцова, Юрыя Захаранку. Пятаму ўдзельніку акцыі Уладзіміру Кацору суд адмераў трое сутак арышту.

Аўтары скаргаў спадзяюцца, што Камітэт ААН па правах чалавека рэкамендуе Ураду Беларусі прывесці нормы палажэння нацыянальнага Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» у адпаведнасць з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства