04.07.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2022
Катаванні і забароненыя віды абыходжання па-ранейшаму ўжываюцца ў дачыненні да арыштаваных і падчас расследавання палітычна матываваных крымінальных спраў.
03.06.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2022
У абвешчаны праваабаронцамі "Вясны" Дзень палітвязня ў Беларусі акцыі ў памяць пра загінулага ў калоніі Вітольда Ашурка і ў знак салідарнасці з больш як 1 200 палітвязнямі прайшлі ў розных гарадах і краінах свету.
04.05.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2022
Крымінальную справу каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай, валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітзняволеных актывістаў анархісцкага руху пачалі разглядаць у Мінскім гарадскім судзе.
04.04.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2022
Працяг вайны ва Украіне і яе наступствы кардынальна змянілі актуальны парадак дня ў Еўропе і ў свеце. Падтрымка беларускімі ўладамі расійскай агрэсіі прывяла да новых санкцый у дачыненні да Беларусі.
03.03.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2022
27 лютага адбыўся рэферэндум па пытанні занясення змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Экспертная місія па назіранні за працэсам правядзення рэферэндуму кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" зафіксавала шматлікія парушэнні закона падчас яго правядзення.
02.02.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2022
У месцах несвабоды па прысудах судоў на 1 лютага знаходзіліся 1 022 палітвязні; іх колькасць працягвае няўхільна павялічвацца.
05.01.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2021 годзе. Аналітычны агляд
Выбары прэзідэнта і масавыя пратэсныя выступленні, якія адбыліся пасля іх, на працяглы тэрмін вызначылі палітычную сітуацыю ў Беларусі.
31.12.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2021
На працягу месяца ўлады працягвалі актыўна прымяняць крымінальны пераслед грамадзян па палітычных матывах, прызначаючы дэманстратыўна жорсткія пакаранні асобным палітвязням.
02.12.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2021
Сябра ПЦ «Вясна», кіраўнік Цэнтра стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка і валанцёрка «Вясны» Таццяна Ласіца асуджаныя адпаведна да трох гадоў і двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі.
02.11.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2021
У месцах няволі знаходзіцца 831 палітвязень, іх колькасць працягвае няўхільна павялічвацца.
01.10.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2021
Па дадзеных ПЦ "Вясна", у верасні судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да прынамсі 136 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах.
01.09.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2021
На працягу месяца ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзянаў па палітычных матывах. Па дадзеных ПЦ “Вясна”, у жніўні судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да прынамсі 136 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах.
02.08.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2021
14 ліпеня затрыманыя і змешчаныя пад варту яшчэ трое сябраў ПЦ "Вясна": старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, сябра Рады ПЦ "Вясна", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч, юрыст, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч.
01.07.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2021
Па дадзеных ПЦ "Вясна", на працягу месяца судамі былі вынесены прысуды ў дачыненні да не менш як 125 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах.
01.06.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2021
На працягу месяца ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзянаў па палітычных матывах. Па дадзеных Генеральнай пракуратуры, за перыяд са жніўня 2020 г. было распачата больш за тры тысячы крымінальных спраў за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту.