viasna on patreon

Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Грамадскія назіральныя камісіі і наведванне месцаў несвабоды

2020 2020-10-12T18:10:20+0300 2020-10-12T18:10:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/covid_abarona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны. У сферы ўвагі праваабаронцаў – становішча людзей у месцах пазбаўлення волі, установах для людзей з інваліднасцю, дамах-інтэрнатах для пажылых, бездапаможных і бяздомных. 


Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка прааналізаваў звесткі, размешчаныя ў адкрытых крыніцах, аб дзейнасці грамадскіх назіральных камісій за выкананнем правоў асуджаных у 2020 годзе.

Так, на сайтах Міністэрства юстыцыі і яго абласных упраўленняў ў адпаведных раздзелах публікуюцца звесткі аб дзейнасці грамадскіх наглядальных камісій. Аднак на афіцыйных старонках Гродзенскага, Магілёўскага і Гомельскага ўпраўленняў юстыцыі звестак аб дзейнасці ГНК няма зусім. На сайце ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама апошняя інфармацыя аб дзейнасці ГНК датаваная 2017 годам. А Мінюст і яго Віцебскае, Берасцейскае, Мінскае абласное ўпраўленні не размясцілі звестак аб дзейнасці ГНК ў бягучым годзе.

"Гэта азначае, што грамадскі кантроль за выкананнем правоў зняволеных (асуджаных да пазбаўлення і абмежавання волі, арышту, іншых мераў крымінальнай адказнасці) нават у тым фармальным, малаэфектыўным выглядзе, які меў месца да гэтага года, у 2020 годзе наогул адсутнічаў.

Такое становішча спраў нельга апраўдаць выключна эпідэміялагічнай абстаноўкай: улетку распаўсюджванне каранавіруса пайшло на спад, і на працягу некаторага часу назіралася адносна шчасная сітуацыя. Тым больш, што ва ўмовах абмежавання правоў асуджаных, як ніколі было важна не згубіць хоць мінімальнае ўплыў на становішча з захаваннем патрабаванняў закона.

Акрамя таго, камісіі, відавочна, як і раней, адзінай формай сваёй дзейнасці бачаць фармальныя, "экскурсійныя" наведванні месцаў выканання пакаранняў, якія нічога агульнага з кантролем за выкананнем закона, а тым больш – з абаронай правоў асуджаных, не маюць", – падкрэслівае Павел Сапелка.

Юрыст "Вясны" адзначае, што да сакавіка гэтага года мелася неабмежаваная магчымасць наведванняў; пасля ўвядзення забароны на спатканні са зняволенымі месцы несвабоды наведваліся прадстаўнікамі пракуратуры. Напрыклад, намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат разам з намеснікам начальніка ўпраўлення Следчага камітэта вобласці Яўгенам Шчарбаком наведаў выпраўленчую калонію №11 у г. Ваўкавыску, дзе правёў прыём асобаў з ліку тых, хто адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў дадзенай установе.

skurat-2-ik.jpg
Андрэй Скурат і Яўген Шчарбак падчас візіту ў папраўчую калонію №11 у Ваўкавыску. Фота з сайта prokuratura.gov.by

А 2 кастрычніка пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк наведаў з рабочым візітам г. Асіповічы, дзе ў папраўчай установе адкрытага тыпу №48 упраўлення ДВП МУС па Магілёўскай вобласці правёў прыём грамадзянаў з ліку асуджаных. Сустрэча была праведзеная ў абстаноўцы, якая перашкаджае распаўсюджванню каранавіруса, з захаваннем сацыяльнага дыстанцыявання і з выкарыстаннем сродкаў індывідуальнай абароны.

prokuror_vizit_osipovichi.jpg
Аляксандр Чадзюк праводзіць прыём асуджаных у ПУАТ № 48 у Асіповічах. Фота з сайта prokuratura.gov.by

Ён жа правёў прыём асуджаных з ліку тых, хто адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №17 г. Шклова ўпраўлення ДВП МУС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці ў разгар вясновай хвалі каранавіруса – 5 траўня, з дапамогай відэасувязі.

Аднак грамадскія назіральныя камісіі, мабыць, не скарысталіся магчымасцю наведвання месцаў несвабоды ні асабіста, ні анлайн.

"Відэасувязь, як форма працы ГНК, магла б стаць выхадам з сітуацыі з абмежаваннямі або забаронай наведванняў асуджаных. Хоць, вядома, у летні перыяд небяспека, якая выклікаецца каранавірусам, была мінімальнай і не перашкаджала правядзенню наведванняў месцаў несвабоды", – заключае Павел Сапелка.

Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Каранавірус і яго ўплыў на становішча бяздомных людзей у Беларусі

Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў становішча бяздомных людзей ва ўмовах крызісу каранавіруснай інфекцыі: як і дзе яны могуць атрымаць сродкі індывідуальнай абароны і знаходзіцца ў самаізацыі або каранціне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства