Салігорск: Праваабаронцу БХК затрымалі да суда разам з роварам
https://spring96.org/be/news/99862
2020
2020-10-08T09:17:29+0300
2020-10-08T09:17:29+0300
2020-10-08T09:34:53+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/marhotka-2020.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Салігорску 6 кастрычніка супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэту Леанід Мархотка.
Як паведамілі «Вясне» сваякі затрыманага, Мархотка ў аўторак вечарам на ровары кіраваўся ў бок дому. Яго спынілі і разам з роварам забралі ў аўтамабіль.
Толькі на другі дзень стала вядома, што Леанід утрымліваецца ў ізалятары да суда.
Сваякам дзяжурны супрацоўнік міліцыі паведаміў толькі тое, што на праваабаронцу заведзеная адміністрацыйная справа і яго да суда могуць утрымліваць пад вартай 72 гадзіны.
Ім удалося перадаць Леаніду цёплую вопратку і неабходныя лекі.
Пра дату, да якую прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы – пакуль нічога невядома.