viasna on patreon

Марыі Калеснікавай прад’яўленае абвінавачванне

2020 2020-09-17T07:48:11+0300 2020-09-17T11:18:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalesnikava_masha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г. Фота: Света Фар / belsat.eu

Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г. Фота: Света Фар / belsat.eu

Сябру Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Марыі Калеснікавай 16 верасня прад'явілі абвінавачванне. Як паведамляецца ў Тэлеграм-канале Следчага камітэта, Калеснікава абвінавачваецца па ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Марыя Калеснікава — сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі.

Была выкрадзеная 7 верасня ў Мінску і разам з яшчэ дзвюма сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Радненковым і Іванам Краўцовым, гвалтоўна прывезеная на беларуска-украінскую мяжу для выдварэння з краіны. Аднак парваўшы свой пашпарт на памежным пераходзе і выскачыўшы з аўтамабіля, Марыя Калеснікава перашкодзіла рэалізаціі спецаперацыі сілавікоў.

9 верасня стала вядома, што жанчына затрыманая і падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

12 верасня стала вядома, што Марыю Калеснікаву перевялі ў СІЗА г. Жодзіна.

Заява аб прызнанні палітзняволенай

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства