АДЦ "Мемарыял" у абарону Цэнтра па прасоўванні правоў жанчын "Яе правы"
АДЦ "Мемарыял" і арганізацыі, якія падтрымалі кампанію па абароне працоўных правоў жанчын #AllJobs4AllWomen, выказваюць салідарнасць і падтрымку выдатнаму цэнтру па прасоўванні правоў жанчын "Яе правы" і яго заснавальніцы Сашы Дзікан, нашай каляжанцы і паплечніцы. Нам добра вядома, якую вялікую і важную працу вяла гэтая арганізацыя, абараняючы жанчын ад хатняга гвалту, адстойваючы іх працоўныя правы, дапамагаючы жанчынам з дзецьмі: у 2016 годзе АДЦ "Мемарыял" і "Яе правы" выпусцілі Сумесны даклад супраць дыскрымінацыі жанчын, у далейшым не раз разам удзельнічалі ў мерапрыемствах па пераадоленні дыскрымінацыйных бар'ераў у працы, вялі кампанію па адмене "Спісу забароненых для жанчын прафесій", супрацоўнічалі ў сферы стратэгічнай юрыдычнай абароны.
Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі дасягнулі ў 2020 годзе небывалага ўзроўню: недарэчныя абвінавачванні прагучалі і ў адрас праваабарончай арганізацыі «яе права», асабіста супраць Сашы Дзікан, муж якой Віктар Куўшынаў быў нядаўна арыштаваны, прызнаны праваабаронцамі палітычным зняволеным.
Віктару Куўшынаву інкрымінуецца і падтрымка фірмай, дзе ён працаваў - Pandadoc - праваабарончай працы арганізацыі "Яе правв", а «Яе правы» пры гэтым абвінавачваецца дзяржаўнай прапагандай у тым, што, нібыта, дапамагала арганізаваць жаночыя пратэсты гэтага лета.
Мы цалкам згодныя з заявай Цэнтра па прасоўванні правоў жанчын "Яе правы" і са свайго боку пацвярджаем іх словы:
Палітыка не з'яўляецца сферай дзейнасці Цэнтра, а ўдзел у палітычных працэсах наўпрост супярэчыць прафесійнаму і этычнаму прынцыпу праваабароны аб захаванні палітычнай нейтральнасці і бесстароннасці.
За час працы Цэнтр дапамог звыш 1500 жанчынам у цяжкіх жыццёвых сітуацыях адстаяць свае правы. Мы працуем з тэмамі гендэрнай дыскрымінацыі, хатняга гвалту, дыскрымінацыі ў працоўнай і сацыяльных сферах.
Няма ніякіх сумненняў у тым, што абвінавачванні ў «фінансаванні жаночых маршаў» – недарэчнае трызненне: пратэсты выклікалі самі ўлады Беларусі, парушаючы правы людзей, якія жывуць у краіне. А "Яе правы" займаецца абаронай жанчын ад гвалту і дыскрымінацыі - справай важнай і заўсёды, на жаль, актуальнай.
Мы патрабуем спынення пераследу Цэнтра па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» і свабоды палітычным вязням Беларусі!
Антыдыскрымінацыйны цэнтр (АДЦ) "Мемарыял" абараняе правы ахвяр дыскрымінацыі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі шляхам актыўнага рэагавання на парушэнні правоў чалавека, у тым ліку праз адвакацыю, юрыдычную дапамогу, праваабарончую асвету, даследаванні і публікацыі.
«Мемарыял» — гэта абарона правоў меншасцяў, мігрантаў і уразлівых груп насельніцтва, процідзеянне расізму, сэксізму, гамафобіі, ўсіх формаў ксенафобіі.