Сёньня Ульяне Рыгораўне Захаранка – 80 гадоў! Сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” віншуюць маці Юрыя Захаранкі і зычаць моцнага здароўя, нязгаснай веры і надзеі, душэўнай моцы ў чаканьні сына.
https://spring96.org/be/news/994
2004
2004-02-06T10:00:00+0200
2004-02-06T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
6 лютага маці зьніклага палітыка – экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі -- Ульяна Рыгораўна адзначае свой 80 Дзень нараджэньня. Свае віншаваньні да юбілею гэтай мужнай жанчыне даслалі сябы Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
“Вясноўцы” жадаюць Ульяне Рыгораўне моцнага здароўя, нязгаснай веры і надзеі, душэўнай моцы ў чаканьні свайго сына.
Калі вы таксама хацелі б павіншаваць Ульяну Рыгораўну, але ня маеце яе адрасу ці тэлефону, патэлефануйце ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” (231-08-44) ці напішыце viasna@spring96.org – з вамі падзеляцца гэтымі кантактамі.