Актывіста з Кобрына Дзмітрука "трасуць" сілавікі
https://spring96.org/be/news/99111
2020
2020-08-18T13:49:05+0300
2020-08-18T13:49:05+0300
2020-08-18T14:19:51+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dzmitruk-georg-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Апоўдні 18 жніўня да актывіста з Кобрына Георгія Дзмітрука на дом прыехалі супрацоўнікі міліцыі на трох аўтамабілях з мэтай ягонага затрымання і вобшука яго хаты.
“Сябры! Я на нелегальным становішчы, у сувязі з спробай «пагаварыць». 3 машыны з панятымі! Кобрын! Не здавайся!” - паведаміў актывіст у фэйсбуку.
Перад гэтым раніцай Дзмітруку патэлефанавалі супрацоўнікі службы ўласная бяспекі УУС Брэсцкага аблвыканкама і запрашалі на размову. Па тэлефоне кантактаваць адмовіліся.
Сітуацыя з актывістам удакладняецца.