viasna on patreon

Libereco: Беларусь павінна неадкладна вызваліць усіх палітвязняў

2020 2020-08-18T12:49:29+0300 2020-08-18T15:02:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/libereco_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя “Libereco – Партнёрства за правы чалавека” заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых падчас выбараў і ў паслявыбарчы перыяд як перадумову для далейшага дыялогу як унутры краіны, так і за яе межамі. Арганізацыя таксама заклікае ўлады раскрыць месцазнаходжанне зніклых дэманстрантаў (на дадзены момант, паводле падлікаў партала TUT.by, у спісе зніклых 30 чалавек).

Libereco падтрымлівае пазіцыю ПЦ “Вясна” і заклікае да дээскалацыі канфлікту, спынення рэпрэсій і гвалту.

Праваабаронцы асобна звяртаюць увагу на затрыманне украінскіх актывістаў Яўгенія Васільева і Канстанціна Рэўцкага. Яны былі жорстка і адвольна затрыманыя 12 жніўня падчас назірання за сітуацыяй з правамі чалавека на акцыях пратэсту. Абодва былі вызваленыя 14 жніўня і вярнуліся ва Украіну.

За некалькі тыдняў да выбараў, калі і пратэсты, і рэпрэсіі ўжо пачаліся, у межах кампаніі #WeStandBYyou Libereco звярнуўся да дэпутатаў нацыянальных парламентаў і Еўрапарламента з просьбай падтрымаць канкрэтных палітычных зняволеных у Беларусі, якіх да выбараў было больш за дваццаць. Дзевяць парламентарыяў з Германіі, Польшчы і Швейцарыі сталі “хроснымі” палітвязняў.

Еўрапейскія дэпутаты працягваюць акцыю падтрымкі беларускіх палітзняволеных

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, яшчэ тры дэпутаты сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.

Libereco заяўляе, што будзе працягваць мабілізаваць палітычную падтрымку палітвязняў і затрыманых у Беларусі, а таксама будзе працягваць спрыяць распаўсюду інфармацыі на англійскай мове пра падзеі ў краіне.

“Мы заклікаем палітыкаў у Еўропе і іншых краінах, а таксама ўсіх тых, хто сочыць за акцыямі пратэсту цягам апошняга тыдня, працягваць дэманстраваць салідарнасць з Беларуссю, прыцягваць увагу грамадскасці і не прызнаваць абвешчаную перамогу Лукашэнкі”, — заявілі праваабаронцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства