Алексіевіч, Бяляцкі, Цэнцер... Хто ўвайшоў у першы спіс Каардынацыйнай рады
Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнта Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова апублікавала спіс першых беларусаў, уключаных у склад Каардынацыйнага савета для забеспячэння трансферу ўлады. Пра гэта пішуць naviny.by.
Аб стварэнні Каардынацыйнага савета, Ціханоўская, якая знаходзіцца ў Літве, абвясціла 14 жніўня.
"З улікам таго, што адбываецца ў краіне і неабходнасці прыняцця неадкладных мераў для аднаўлення законнасці ў Беларусі, Я, Святлана Ціханоўская, ініцыюю стварэнне Каардынацыйнага савета для забеспячэння трансферу ўлады, — заявіла яна ў відэазвароце. — У гэты савет могуць увайсці прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, паважаныя і вядомыя беларусы, прафесіяналы сваёй справы. Я даручаю сваёй даверанай асобе Вользе Кавальковай і адваката Максіма Знака прымаць заяўкі аб вылучэнні членаў савета ад арганізацый і аб'яднанняў грамадзян".
Як паведаміла сёння Кавалькова на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку", у штаб звярнуліся "сотні выбітных людзей, прафесіяналаў, сапраўдных беларусаў".
"Выбраць з годных кандыдатаў вельмі складана, таму ўсе, хто выказаў жаданне працаваць, змогуць прыняць удзел у працы пашыранага складу савета, яго рабочых і экспертных групах, — напісала яна. — Асноўны склад Каардынацыйнага савета будзе сфарміраваны такім чынам, каб найлепшым чынам прадстаўляць беларускі народ. Зараз апрацоўваюцца заяўкі тых, хто гэтымі днямі піша новую старонку беларускай гісторыі, у тым ліку дэлегатаў нашых найбуйнейшых заводаў. На бягучы момант пасля праведзенага калегіяльнага абмеркавання мы можам з удзячнасцю пацвердзіць уключэнне ў склад Каардынацыйнай рады наступных беларусаў (у алфавітным парадку)".
Святлана Алексіевіч — Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры
Людміла Антонаўская — дырэктарка міжнароднага холдынгу Polimaster, выкладчыца
Павал Белавус — заснавальнік і ўладальнік Symbal.by
Алесь Бяляцкі — праваабаронца, старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна"
Андрэй Вітушка —дзіцячы лекар-рэаніматолаг, кандыдат медыцынскіх навук
Лілія Уласава — міжнародны медыятар, юрыстка
Віталь Валянюк — дырэктар Probusiness
Алана Гебрэмарыям — актывістка Моладзевага блока
Юрась Губарэвіч — палітык, старшыня Руху "За Свабоду"
Павел Данейка — кіраўнік групы кампаній ІПМ
Аляксандр Дабравольскі — палітык, сябра Палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі
Алесь Дуко —адміністрацыя парку "Вялікі Камень"
Уладзімір Дунаеў — прафесар, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта
Андрэй Ягораў — палітолаг, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі
Максім Знак — юрыст
Святлана Калінкіна — журналістка
Вольга Кавалькова — давераная асоба Святланы Ціханоўскай
Мікалай Казлоў — давераная асоба Святланы Ціханоўскай
Марыя Калеснікава — каардынатарка штабу Віктара Бабарыка
Дзмітрый Крук — эканаміст
Ігар Кубашкоў — прадстаўнік студэнцкай супольнасці
Андрэй Курэйчык — кінасцэнарыст, драматург, рэжысёр, публіцыст
Яўген Лівянт — педагог, кіраўнік рэпетытарскага цэнтра "100 балаў"
Сяргей Макейкаў — дэлегат Беларускага металургічнага завода
Таццяна Марыніч — заснавальніца групы кампаній BELBIZ
Уладзімір Пугач — музыка, група «J:морс», юрыст
Віталь Рымашэўскі — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі " Беларуская хрысціянская дэмакратыя»
Ганна Севярынец — настаўніца, пісьменніца, літаратуразнаўца
Андрэй Стрыжак — актывіст кампаніі BY-COVID
Юрый Хвашчавацкі — кінарэжысёр
Аляксандр Цэнцер — кіраўнік групы кампаній "А-100"
Уладзімір Цэслер — мастак
Сяргей Чалы — незалежны аналітык, эканаміст
Юлія Чарняўская —культуролаг, прафесар
Аляксей Шчурко — бізнэсмэн GURTAM
"Гэта не значыць, што астатнія заяўкі адхіленыя, яшчэ ідзе працэс фарміравання асноўнага складу Каардынацыйнага савета, і будуць створаны пляцоўкі для працы пашыранага складу, рабочых і экспертных групаў, — падкрэсліла Кавалькова. — Рэгламент Каардынацыйнага савета будзе апублікаваны ў бліжэйшы час. Першае пасяджэнне Каардынацыйнага савета (у наяўным на момант пасяджэння складзе) адбудзецца ў бліжэйшыя дні, аб часе і месцы будзе абвешчана дадаткова".