Міліцыя спрабуе затрымаць актывістаў "Моладзевага блока" Дапоўнена
Раніцай 6 жніўня да дома, дзе жывуць актывісты "Моладзевага блока" прыехалі міліцыянты і пачалі грукацца ў калітку. Калі ніхто ім не адчыніў, яны прайшлі ў двор і пачалі ламіцца ў дзверы. Жыхары дома міліцыянераў не пусцілі, бо ў іх не было дакументаў.
Супрацоўнікі міліцыі пачалі казаць, што хутка прыедуць з дакументамі.
Калі праз нейкі час з дома выйшаў Уладзіслаў Клаўкін, яго затрымалі. Хлопец быў дастаўлены ў ЦІП. Заўтра яго будуць судзіць у судзе Фрунзенскага раёна.
У доме, дзе дагэтуль стаіць бус і знаходзяцца людзі ў цывільным, жывуць актывісты і актывісткі "Моладзевага Блоку" і кампаніі “Легалайз Беларусь” Вераніка Яновіч, Міхась Варанцоў і Ягор Віняцкі.
Таксама спробы прабіцца ў кватэру прадпрымаліся і працягваюцца да актывісткі Аланы Гебрэмарыям.
Дапоўнена
Каля 14.30 да дому, дзе пражываюць актывісты "Моладзевага блоку" прыехаў АМАП.
У 16.20 стала вядома, што затрыманы Ягор Віняцкі. Таксама былі затрыманыя Сяргей Паканечны і Аляксандр Руткевіч, якія прыехалі падтрымаць акупаваных хлопцаў. Паведамляецца, што ў доме, дзе пражываюць актывісты, быў праведзены ператрус.
Верагодна заўтра адбудуцца суды.
Інфармацыя будзе ўдакладняцца
Нагадаем, увечары 29 ліпеня каля СІЗА-1 быў затрыманы актывіст "Моладзевага блоку" Пётр Маркелаў за тое, што прыйшоў выказаць падтрымку дзяўчыне палітзняволенага Дзмітрыя Фурманава. На наступны дзень Пятра Маркелава таемна асудзілі на 12 сутак арышту нібыта за ўдзел у нейкім несанкцыянаваным мерапрыемстве.