viasna on patreon

Пад будынкам СІЗА ў Мінску затрымалі Пятра Маркелава

2020 2020-07-29T23:34:02+0300 2020-07-30T09:32:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/markelov-638x359-c-center.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Маркелаў. Фота: belsat.eu

Пётр Маркелаў. Фота: belsat.eu

Увечары каля 23:30 пад будынкам СІЗА №1 у Мінску, дзе аб'явілі галадоўку сваякі палітвязня Дзмітрыя Фурманава, супрацоўнікі АМАПу затрымалі актывіста "Моладзевага блоку" Пятра Маркелава. Ён з іншымі прыйшоў падтрымаць дзяўчыну Дзмітрыя Вольгу Каракіну, якая трымае там галадоўку з 26 ліпеня. Прычына затрымання – нібы актывіст падобны на нейкага чалавека, у адносінах да якога маюцца падставы для затрымання. Пятра Маркелава павезлі ў невядомым накірунку. Верагодна, у РУУС Маскоўскага раёна Мінска.

Нагадаем, з 26 ліпеня сваякі палітвязня – маці Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна – абвясцілі бестэрміновую галадоўку каля будынку СІЗА№1 з патрабаваннем вызваліць Дзмітрыя Фурманава. Цягам трох сутак з пачатку галадоўкі ні міліцыя, ні прадстаўнікі ўлады ніяк не рэагавалі на галадоўнікаў. 29 ліпеня раніцай паведамілі, што Дзмітрыя перавезлі ў следчы ізалятар у Жодзіне. Вольга Каракіна працягнула галадоўку на вуліцы Валадарскага. Падтрымаць яе прыходзіць шмат людзей, у тым ліку ноччу. Але 29 увечары да будынка СІЗА №1 на мікрааўтобусе прыехалі супрацоўнікі АМАПу, якія нейкі час дзяжурылі там да затрымання актывіста.

Палітвязня Дзмітрыя Фурманава, сваякі якога галадаюць каля СІЗА, перавялі ў Жодзіна

На падставе рашэння следчага палітычнага зняволенага Дзмітрыя Фурманава перавялі з мінскага СІЗА-1 у следчы ізалятар у Жодзіна. Пра гэта бацькам Фурманава паведамілі ў СІЗА-1.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства